Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч спыніў сухую галадоўку ля амбасады ЗША ў Вільні
Ён галадаў дзеля прыцягнення ўвагі да сітуацыі з палітвязнем Сцяпанам Латыпавым.

Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч спыніў сухую галадоўку ля амбасады ЗША ў Вільні. Акцыя працягвалася з 27 сакавіка і мела на мэту звярнуць увагу амерыканскіх дыпламатаў на сітуацыю з Сцяпанам Латыпавым, у якога была трэцяя спроба суіцыду.
«Уночы пачаліся не вельмі добрыя працэсы. А ранкам перасталі сагравацца ногі, чаго не было папярэднія дзве ночы», — патлумачыў «Еўрарадыё» сваё рашэнне Андрушкевіч.
Каментары
Дзякую ЗША, ДЗЯКУЮ!!!