Life:) бясплатна раздасць SIM‑карты карыстальнікам спецпрапановы па роўмінгу
Да канца чэрвеня аператар сотавай сувязі life:) у эксклюзіўных пунктах продажу і абслугоўвання бясплатна раздае SIM‑карты карыстальнікам спецыяльнай прапановы «РОЎМІНГ life:)».
Як паведамляе прэс‑служба кампаніі, паслуга дазваляе рабіць тэлефанаванні ў Турцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі па 999 рублёў за хвіліну, а таксама дасылаць SMS па 399 рублёў за паведамленне.
У кампаніі адзначаюць, што колькасць бясплатных SIM‑карт абмежавана. Акцыя дзейнічае толькі для фізічных асоб. У перыяд яе правядзення ўдзельнікі могуць падключыцца на спецыяльны стартавы пакет «ПРОСТЫ life:)» без унясення авансавага плацяжу і без збірання платы за актывацыю пакета. Баланс асабовага рахунку пры падключэнні на спецыяльны стартавы пакет складае 0 рублёў.
Паслуга «Міжнародны роўмінг» даступная аўтаматычна пасля папаўнення асабовага рахунку на любую суму. У адным эксклюзіўным пункце продажу і абслугоўвання life:) у адзін дзень можна заключыць дагавор аказання паслуг не больш як на два спецыяльныя стартавыя пакеты.
ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)) зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).
Каментары