Свет55

Ва Украіне ўцекачоў з розных краін «дэпартавалі» на тралейбусе

Жытомірская група «Міжнароднай Амністыі» (Украіна) адзначыла Сусветны дзень уцекача гэты дзень флэш-мобам. У ім удзельнічаў беларус.

У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне лічыць 20 чэрвеня Сусветным днём уцекача. Жытомірская група «Міжнароднай Амністыі» (Украіна) адзначыла гэты дзень правядзеннем арыгінальнага флэш-мобу.

Гэта выглядала так, быццам «уцекачы» з розных краін, трымаючы ў руках свае сцягі, былі «дэпартаваныя» людзьмі ў форме проста на тралейбусе. Такім чынам, удзельнікі акцыі падкрэслілі абсурднасць наяўнай сітуацыі і прыцягнулі ўвагу грамадскасці да праблемы бежанцаў ва Украіне.

«Яшчэ ў красавіку 2010 года сусветна вядомая праваабарончая арганізацыя» Міжнародная Амністыя «звярнулася да прэзідэнта Украіны з патрабаваннем звярнуць увагу на праблему ўцекачоў. Справа ў тым, што ва Украіне не існуе адэкватнай справядлівай сістэмы працэдуры па прыняцці рашэнняў аб наданні палітычнага прытулку. А цэнтральны орган, які выносіў бы такія рашэнні, за 11 гадоў працы зведаў 10 рэарганізацый і, нарэшце, з 2009 года зусім не працуе», — паведаміла Ірына Цюцюннік, кіраўніца Жытомірскай ініцыятыўнай групы «Міжнароднай Амністыі».

Сярод удзельнікаў флэш-мобу прысутнічаў шукальнік палітычнага прытулку ва Украіне, беларус Ігар Коктыш.

«Вельмі важна зразумець, што шукальнікі палітычнага прытулку — гэта, як правіла, прыстойныя і адукаваныя людзі. Гісторыя ўжо не раз дэманстравала, што «палітычныя» — гэта будучыня палітыкі і, магчыма, менавіта яны і будуць ствараць знешнюю палітыку Украіны», — заявіў І. Коктыш, якога ў 2009 годзе «Міжнародная Амністыя» прызнала вязнем сумлення.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць