Меркаванні33

Прывід беларускай Кандалізы

Няўжо і процістаяньне імпэрыі ня зьменіць мэнтальнасьці лукашэнкаўцаў? Піша Аляксандар Класкоўскі.

Няўжо і процістаяньне імпэрыі ня зьменіць мэнтальнасьці лукашэнкаўцаў? Піша Аляксандар Класкоўскі.

Мала каго кранула звестка, што Інстытут сацыяльна-палітычных даследаваньняў пры Адміністрацыі прэзыдэнта перарабляюць у інфармацыйна-аналітычны цэнтар. Ці мала ў нас шыльдаў мяняюць?

Магчыма, аднак, што гэта сымптом. Імаверна, улада адчула патрэбу ў сапраўднай аналітыцы замест навукападобнай апалягетыкі. Жыццё прыціснула!

Пакуль пампавалі з Усходу танныя рэсурсы, можна было плаціць грошы і за апавяньне ўнікальнай «беларускай мадэлі». Зараз жа відавочна, што мелі рацыю незалежныя экспэрты, на думку якіх у начальства была алергія. Тыя яйкагаловыя даўно дзяўблі пра інавацыйны шлях, энэргетычную незалежнасьць, патэнцыял малога ды сярэдняга бізнесу...

Сёньня ва ўлады ёсьць шанец наладзіць кантакт зь незалежнай экспэртнай супольнасьцю. Дакладней, тымі яе выспамі, што яшчэ трымаюцца.

На Захадзе кіроўная эліта ўсмоктвае не толькі парады, але і найлепшыя кадры з аналітычных цэнтраў. Яскравы прыклад – кар’ера Кандалізы Райс. Але нашаму начальству такі вобраз бачыцца хіба ў начных кашмарах.

Зь іншага боку, высокае кіраўніцтва, магчыма, і ня ведае пра многія зусім не палітызаваныя канцэптуальныя напрацоўкі, што генэруюцца, напрыклад, цэнтрам «Стратэгія» на чале з эканамічным карыфеем Леанідам Заікам. Ці знойдуцца наверсе разумныя і смелыя дарадцы, каб зьвярнуць увагу на не запатрабаваны інтэлектуальны рэсурс?

Сёньня, калі ўсіх бярэ за гарляк імпэрыя, уладзе ды інтэлектуалам знайсьці супольную мову патэнцыйна лягчэй, чым як за часамі «братняй інтэграцыі».

Дарэчы, цяпер дзяржаве быў бы надта карысны і патэнцыял апальных гуманітараў. Тых, каго загналі ў андэграўнд як нацыяналістаў. Бо стаўка на выпакладзеную, зрусіфікаваную гісторыю Беларусі вылазіць кіроўнай эліце бокам. Ужо даўно не працуе рыторыка наконт гніеньня ў акопах. У сёньняшняй сытуацыі процістаяньня імпэрыі было б лягічна апэляваць да глыбіняў беларускага патрыятызму. То бок уздымаць на шчыт перамогу пад Воршай, а замест дубовых ідэалягічных цыркуляраў масава тыражаваць кнігі Сагановіча ды Арлова.

У гісторыі ёсць прыклады, як спакваля трансфармаваліся аўтарытарныя рэжымы, прыціснутыя патрэбай мадэрнізацыі: Гішпанія, Паўднёвая Карэя...

Але болей імаверна, што наша ўлада будзе выкарыстоўваць патэнцыял экспэртнай супольнасці дазавана і каньюнктурна. Кіроўным вярхам надзвычай цяжка перасягнуць праз бар’ер мэнтальнасьці «савецкіх беларусаў». Другі тормаз – гэта страх хоць трохі разьняволіць незалежную думку. І вось гэтыя чыньнікі могуць стацца фатальнымі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ10

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй20

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ10

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць