Меркаванні22

Абавязкі — абавязковыя і не надта

У нас самы абавязковы абавязак грамадзяніна перад дзяржавай — служба ў войску. У фінаў — выплата падаткаў. Піша Якуб Лапатка.

Абавязкі ў нечым падобныя да роўнасці. Уявіце карціну: аўтаінспектар затрымлівае двух п’яных кіроўцаў. Адзін з іх хай будзе слесар, а другі — начальнік мясцовай міліцыі. Абодва роўныя перад законам. Аднак на справе хто будзе раўнейшы?

У сусветнай практыцы бывалі і адваротныя прыклады. Некалькі гадоў таму дарожная паліцыя затрымала начальніка крымінальнага вышуку Хельсінкі за той жа грэх. Праз тыдзень ён не працаваў у паліцыі, бо «паліцыянт абавязаны быць узорам у выкананні законаў».

Як у роўнасці адзін бывае раўнейшы за другога, так і абавязкі бываюць — даруйце за каламбур — болей або меней абавязковымі.

У нас самы абавязковы абавязак грамадзяніна перад дзяржавай — служба ў войску. У фінаў — выплата падаткаў.
Вайсковая ж служба — нават далёка не другі. Дый тэрмін смешны: ад шасці месяцаў у вайсковай частцы да адзінаццаці на альтэрнатыве. Не баяцца ні НАТАўскіх танкаў, ні расійскай «непобедимой и легендарной».

Але існуе адзіны для ўсіх прынцып: абвязкі мае не толькі грамадзянін, але і дзяржава. І найперш дзяржава павінна забяспечыць грамадзяніну ўмовы для выканання ягоных абавязкаў. Калі хлопец пайшоў у армію, дык павінен быць забяспечаны жыллём, зброяй, харчамі ды абмундзіроўкай, ён не павінен плаціць за ўсё гэта.

Дзяржава імкнецца некаторыя свае абавязкі перакласці на плечы грамадзян. Не спраўляецца міліцыя — арганізуем народныя дружыны. Не спраўляецца камунальная служба — арганізуем суботнікі. Няма грошай на прэстыжны помнік — арганізуем народны энтузіязм і збор сродкаў. Так было, так ёсць і так будзе паўсюдна.

А часам робіцца і зусім проста: вось вам абавязак і, калі ласка, выконвайце. У першую чаргу гэта тычыцца абавязковай адукацыі. Гэты абавязак другога, а то і трэцяга рангу, так бы мовіць, не зусім абавязковы. Маецца на ўвазе з боку дзяржавы неабавязковы. Хаця любая дзяржава ў гэтым выпадку ўрачыста дэкларуе сваю адданасць Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Асаблівым нацыянальным гонарам з’яўляецца тое, што адукацыя не толькі абавязковая, але і бясплатная.

Але на постсавецкай прасторы гэтая бясплатнасць даволі ўяўная. Школьнікі — дакладней, іхныя бацькі — усаджваюць у абавязковую бясплатную адукацыю процьму грошай. Плаціць трэба за ўсё: за рамонт класаў, за кніжкі, ручкі, харчаванне, не збіраюць грошы з бацькоў хіба на заробак настаўнікам. Але і настаўніцкі заробак фінансуецца дзяржавай даволі сціпла.

Як я ўжо казаў, фіны разумеюць абавязковасць некалькі іначай. Гэта добра ілюструецца такой дыяграмай:

Меркаванне цалкам слушнае:

не будзе добрай адукацыі — не будзе і добрай арміі, дый наогул нічога добрага не будзе.
І вось тут абавязковасць дзевяцігадовай базавай адукацыі выходзіць на першае месца, пакідаючы абавязковую вайсковую службу далёка ззаду.

Абавязковасць з боку дзяржавы заключаецца ў тым, што ні бацькі, ні вучні не маюць ніякіх клопатаў з кніжкамі, прыладамі пісьма і малявання, праездам да месца навучання і харчаваннем. Усё забяспечвае дзяржава. Прыватныя школы ёсць, але туды прымаюць па здольнасцях і навучанне там аплачваецца дзяржавай: базавая адукацыя аднолькава даступная як дзецям беспрацоўных беднякоў, так і дзецям мільянераў. Амаль усе гурткі платныя, але сацыяльная служба выдзяляе на гэта па 200 еўра на год для кожнага дзіцёнка. Усё гэта робіцца за кошт падаткаў, якія выплочваюць грамадзяне. Але яны ведаюць, куды і на што ідуць іхныя грошы.

Не будзе ні высноваў, ні тлумачэнняў. Высновы робяць палітолагі ды аналітыкі. А я прапанаваў толькі інфармацыю да ведама, а калі хто захоча, дык і да роздуму. Адно другому не пашкодзіць.

І намёкаў ніякіх няма. Калі той факт, што выдаткі на адукацыю амаль у тры разы большыя, чым на войска, не гаворыць сам за сябе, то што яшчэ можна сказаць?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць