Афіша

Загадкавае яйка

Адным ранкам Мышанятка вырашыла навесьці парадак на двары. Падмяло на ганку і стала абыходзіць наўкола сваёй хаткі. За хаткаю, пад дубам, ляжала вялікае белае яйка. «Вось бяда, – падумала Мышанятка, – можа, гэта ў нейкай птушкі з гнязда выпала?» Тут з дрэва спусьцілася Вавёрачка: «Здарова, Мышанятка! Што гэта ў цябе?» «Здарова, – адказала Мышанятка. – Вось, бачыш, хтосьці яечка згубіў». «Трэба ягоную маму знайсьці, – сказала Вавёрачка. – Я пайду птушак на дубе распытаю, а ты захутай яго, каб птушанятка не замерзла. Толькі не нясі яйка нікуды, бо раптам мама яго сама знойдзе».

Вавёрачка паднялася на галінку да гнязда Сінічкі й запыталася ў яе: «Цётка Сінічка, ці ня вашае гэта яйка пад дрэвам ляжыць?» «Ды не, не маё, мае ўсе на месцы». «А ў вас, цётка Варона?» – «Не, Вавёрачка, яно нейкае не такое, занадта ж круглае». І ніхто з знаёмых птушак – ані Сарока, ані Салоўка, ані нават Зязюля, у якой і гнязда свайго няма, не змаглі даць ёй рады.

Вавёрачка вельмі баялася Савы. Але ўсё ж набралася сьмеласьці й зазірнула ў дупло, у якім сьвяціліся жоўтыя вочы. «Пані Сава, – сказала Вавёрачка, – ці не выпадала ў вас яйка з гнязда?» «Ух-ха-ха-ха! – засьмяялася Сава. – Няма ў мяне яек, у мяне савяняты хутка лётаць пачнуць. Ці ты ня бачыш?» І Вавёрачка ўбачыла, што ў дупле сьвецяцца яшчэ чатыры жоўтыя вачаняткі.

Ужо была ноч, калі Вавёрачка спусьцілася з дрэва. Яна пабачыла яйка, захутанае ва ўсе Мышаняткавыя коўдры, і Мышанятка, якое спала каля яго. Вавёрачка паднялася да сваёй хаткі і ўзяла вялікую баваўняную хустку. Захутала ў яе соннага Мышанятку, каб не застудзілася, і пайшла спаць.

Раніцай Вавёрачка ледзь устала, як адразу пабегла пад дрэва да Мышаняткі. Яно сядзела й плакала. «Што здарылася?» – захвалявалася Вавёрачка. «Яйка... – усхліпнула Мышанятка. – Яно сапсавалася. Паглядзі на яго». І праўда, шкарлупка памялася й трэснула. Вавёрачка кранула яе лапкай – з шчыліны паляцела жоўтая пацяруха. Вавёрачка ледзьве не заплакала, але тут з-за дуба выйшла старэнькая Чарапаха. «Што вы, дзяўчаты, там дзівіцеся? – усьміхнулася яна. – Гэта ня яйка ў вас, а грыб такі, порхаўка называецца. А з пацярухі той новыя грыбы вырастуць». І пайшла сабе...

З украінскай пераклаў Аляксей Бацюкоў

Малюнак Сяргея Харэўскага

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць