Культура11

Купі Клінава!

Больш за 20 артыстаў, цвет сучаснага мастацтва, выставілі свае творы на продаж у галерэі «Ў».

Больш за 20 артыстаў, цвет сучаснага мастацтва, выставілі свае творы на продаж у галерэі «Ў».

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» успомнілі, што яны структура не толькі мастацкая, але і камерцыйная. Больш за дваццаць актуальных мастакоў, цвет сучаснага беларускага мастацтва, выставілі свае творы на продаж. У Мінску праходзіць летні «АртКірмаш».

«АртКірмаш» — яшчэ і нагода паглядзець сучаснае мастацтва. «Ў»шнікі вырашылі не ісці за кепскім прыкладам мастакоўскіх таўкучак, дзе ўсяго збор-каляда. Кожны мастак выставіў па 2-3 карціны, а астатнія можна ўбачыць відэанарэзкай на экране.

Акрамя гэтага на «АрКірмашы» прадугледжаныя зніжкі: штодзень працы пэўнага мастака будуць прадавацца па зменшаным кошце. Вы зможаце пабачыць і набыць графіку і керамічныя пласты Тамары Сакаловай, фотарэалістычны жывапіс Аляксандра Некрашэвіча, працы Зоі Луцэвіч, палотны Руслана Вашкевіча, прынты і вышытыя аб'екты Аляксея Лунёва і яшчэ шмат чаго цікавага.

Дык колькі каштуе сучаснае мастацтва? Калі ласка — фотаздымак з серыі «Горад сонца» фотамастака Артура Клінава ацэнены ў 360 тыс. беларускіх рублёў (гэта без зніжкі). Крыху даражэйшая графіка: працы Сяргея Балянка — ад 560 тыс. Карціну Жанны Капуснікавай «Штраф» можна прыдбаць за 3 мільёны 725 тысяч. Самыя дарагія — статуэткі і скульптуры: вось «Матроны» Капілавай — амаль 32 мільёны.

«Толькі адзінкі ў беларускім і сусветным мастацтве жывуць за кошт мастацтва, — кажа дырэктарка галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава. — Большасць або выкладае, або, на жаль, працуе дызайнерам пад замову. Чаму на жаль? На маю думку, мастак павінен мець магчымасць пісаць свае карціны, замоўленыя «зверху», і штогод ладзіць выставы».

«АртКірмаш» працягнецца да 31 ліпеня, а арганізатары заклікаюць нас натхняцца і купляць беларускае.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць