З Масквы. Блог Алеся Чайчыца33

Перамога пад знакам «Пагоні»

Грунвальд — рэдкая вялікая перамога ў нашай гісторыі

Надыходзіць 600 юбілей Грунвальдскай бітвы, у якой нашы продкі-літвіны разам з палякамі нанеслі вырашальны ўдар па войсках тэўтонскага ордэну.

Беларусі не хапае пазітыўных святаў і пазітыўных нацыянальных герояў.

Пераважная большасць беларускіх-літвінскіх герояў апошніх 200 гадоў — гэта людзі, чыя заслуга не ў перамозе, а ў годнай паразе. Касцюшка — годна прайграў, Каліноўскі — годна прайграў, БНР, Слуцкія паўстанцы, Булак-Балаховіч і нават Беларускі народны фронт — усё гэта гісторыі дастойных паразаў і надзеі на рэванш, а не гісторыі поспехаў.

Пазітыўнага ў беларускай-літвінскай гісторыі апошніх стагоддзяў сапраўды няшмат, і нават няшчадна эксплуатаванае афіцыйнай лукашэнкаўскай ідэалогіяй 9 траўня азмрочана савецкай акупацяй і сталінскімі рэпрэсіямі, якія прыйшлі на Беларусь разам з вызваленнем ад нацыстаў.

Грунвальд — рэдкі выпадак поспеху, рэдкая перамога ў нашай гісторыі,

перамога, здабытая пад нашымі сцягамі з «Пагоняй».
Тым прыемней, што афіцыйныя ўлады не ігнаруюць гэтую выбітную дату нашай гісторыі, якая апроч іншага яднае нас з суседзямі — палякамі і жыхарамі Літоўскай Рэспублікі.

Таму са святам! Бог нам раіць!

P. S. Малайцы тэлеканал «Белсат», што шмат увагі надаюць важнай падзеі:

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць