Эканоміка

Урад разлічвае, што ўзровень інфляцыі сёлета складзе менш за 10%

заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета міністраў 27 ліпеня.

Ён зазначыў, што па выніках паўгоддзя атрымалася выйсці на ўзровень інфляцыі 4,1%. «Гэта ніжэй у 1,8 разу, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ёсць усе падставы забяспечыць па выніках года ўзровень інфляцыі ніжэйшы за 10%. Такую задачу мы паставілі», — сказаў прэм’ер.

Таксама Сідорскі падкрэсліў, што на другое паўгоддзе вызначаныя больш высокія тэмпы нашага развіцця. Нам неабходна забяспечыць далейшы рост ВУП не менш чым на 10%», — сказаў прэм’ер.

Паводле яго слоў, рэальнасць выканання гэтага паказчыка пацвярджаецца дынамікай першага паўгоддзя. За шэсць месяцаў года ВУП вырас на 6,6% супраць разліковых 6%, а аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 8,8% супраць разліковых 6,2%, адзначыў Сідорскі.

«Мы дадавалі кожны месяц як у росце эканомікі, так і ў росце ВУП. Гэта добрая праца, што дазволіла дынамічна развівацца», — лічыць кіраўнік урада.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на тое, што прадпрыемствы здолелі перавысіць тэмпы росту экспарту тавараў над тэмпамі росту імпарту на 12,9%. Акрамя таго, за пяць месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю скарацілася на 500 млн. долараў. «Калі мы будзем прытрымлівацца тэмпаў зніжэння адмоўнага сальда кожнае паўгоддзе на 500 млн. долараў, ёсць усе падставы выйсці на 1 студзеня 2013 года на станоўчае сальда», — заявіў Сідорскі.

Разам з тым кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць павелічэння прыросту інвестыцый. «У першым паўгоддзі мы страцілі 2,2 трлн. рублёў інвестыцый. Трэба будзе гэты аб’ём адпрацаваць у другім паўгоддзі», — сказаў ён.

Сідорскі таксама адзначыў складанасці з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый. «Гэты паказчык складае ад некалькіх соцень мільёнаў долараў да 1–2 млрд. долараў у розныя перыяды. Трэба ў 3–4 разы палепшыць працу ў гэтым кірунку», — падкрэсліў прэм’ер, нагадаўшы, што на 2011 год пастаўлена задача прыцягнуць у эканоміку да 6 млрд. долараў прамых інвестыцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць