Улада1515

Рыгор Кастусёў: Застаюцца палітычныя сілы, гатовыя да рэвізіі нацыянальнага выбару

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з адкрытым зваротам з нагоды 20‑й гадавіны абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з адкрытым зваротам з нагоды 20‑й гадавіны абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Кастусёў асабіста перадаў тэкст звароту ў канцылярыю Савета міністраў. Таксама зварот быў разасланы ў Адміністрацыю прэзідэнта, генеральнаму пракурору, спікерам палат парламента, у камітэт дзяржкантролю, рэдактару «Советской Белоруссии».

«Як і 20 гадоў таму, БНФ верны прынцыпам, абвешчаным у Дэкларацыі. У той жа час па‑ранейшаму застаюцца палітычныя сілы, якія гатовыя да рэвізіі нацыянальнага выбару, што быў зроблены беларусамі дваццаць год таму. Імперскія амбіцыі, скіраваныя супраць прынцыпаў Дэкларацыі 27 ліпеня, будуць асуджаныя на паразу незалежна ад формы выяўлення гэтага імперыялізму, нават калі ён апране ліберальную тогу», — мяркуе Р.Кастусёў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ заклікае правесці справядлівыя выбары. «Я заклікаю ўсе палітычныя сілы краіны, партыі, дзяржаўныя і грамадскія структуры аб’яднаць намаганні і не дапусціць нарастання пагрозаў дзяржаўнаму суверэнітэту нашай краіны. Гэта магчыма толькі пры ўмове правядзення бліжэйшай выбарчай кампаніі ва ўмовах дэмакратычнай канкурэнцыі і свабоды выбару. Калі кампанія будзе весціся па звыклым адміністратыўна‑рэпрэсіўным сцэнары, то гэта зробіцца важкім козырам у руках знешніх сілаў, якія прагнуць дэстабілізацыі і разбурэння нацыянальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, з мэтай штучнага стварэння падставаў для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны».

Каментары15

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць