Афіша11

Выходныя ў Польшчы

Шаноўныя сябры. Улiчваючы вялiкую цiкавасьць да праграмы "Выходныя ў Польшчы", якая была анансаваная ў адным з апошнiх выпускаў рассылкi dzedzich-news, падаем больш падрабязную iнфармацыю i анкету-заяўку на ўдзел.

Шаноўныя сябры. Улiчваючы вялiкую цiкавасьць да праграмы "Выходныя ў Польшчы", якая была анансаваная ў адным з апошнiх выпускаў рассылкi dzedzich-news, падаем больш падрабязную iнфармацыю i анкету-заяўку на ўдзел. Запоўненую анкету трэба дасылаць на адрас [email protected] (для асоб зь Берасьцейскай вобласьцi. Для асоб зь iншых рэгiёнаў: зьвярнiцеся за кантактам на адрас [email protected]).

Паведамляем таксама, што ўдзельнiчаць у праграме i дасылаць заяўкi могуць асобы, якiя "маюць iнтарэс да актыўнага ўдзелу ў грамадзкiм жыцьцi", то бок прымаюць удзел у дзейнасьцi грамадзкiх арганiзацый, палiтычных партый цi ў кампанii "За свабоду", альбо асобы, якiя маюць жаданьне далучыцца да такой дзейнасьцi.

Гэты праект прызначаны для людзей, якiя:

1. Маюць 18–28 гадоў.

2. Раней не былi ў Польшчы альбо былi, але нядоўгi час.

Праект прадугледжвае дзесяць трохдзённых вiзытаў у Польшчу для груп з 22–25 маладых людзей зь Беларусi ва ўзросьце 18–28 гадоў. Усяго ў праграме на працягу 2006 г. возьмуць удзел 220–250 чалавек.

Праграма «Выходныя ў Польшчы»:

Пятнiца:

Удзельнiкi праграмы прыяжджаюць да Варшавы ранiцай цягнiком зь Менску (Берасьцейцы падсаджваюцца на цягнiк у Берасьцi). Разам з валянтэрам праекту, якi сустракае iх на вакзале, яны едуць да месца жыхарства (студэнцкi iнтэрнат). Пасьля сьняданку пачынаецца сэмiнар, якi працягваецца цэлы дзень зь перапынкам на абед (паводле схемы 4 гадзiны + 1 гадзiна + 4 гадзiны).

Пасьля сканчэньня сэмiнару ўдзельнiкi праграмы ў суправаджэньнi валянтэраў маюць, залежна ад напрамку праграмы «Выходныя ў Польшчы», сустрэчы з польскiмi студэнтамi цi беларускiмi студэнтамi-стыпэндыятамi праграмы iмя К.Калiноўскага, якiя ўжо некалькi месяцаў навучаюцца ў Польшчы.

Субота:

Дзень пачынаецца з сэмiнару а 9 гадзiне з такiм самым раскладам (4+1+4).

Пасьля сэмiнару ўдзельнiкi маюць вольны час – у iхнiм распараджэньнi 2 валянтэры, якiя ведаюць горад.

Нядзеля:

Пачатак заняткаў а 9-й гадзiне. Традыцыйна нядзеля – гэта дзень практыкi, таму праца сканчаецца раней. Падчас практычных заняткаў будзе выкарыстоўвацца досьвед, якi быў набыты цягам двух папярэднiх дзён.

Па сканчэньнi заняткаў адбудзецца падагульняючая сустрэча-дыскусiя на тэму эфэктыўнасцi праграмы i магчымых прапановаў дзеля паляпшэньня праекту, а таксама ўручэньне дыплёмаў аб удзеле ў праграме. Пасьля гэтага ўдзельнiкi вяртаюцца да iнтэрнату i потым едуць да вакзалу, адкуль ад’яжджаюць начным цягнiком да Менску.

Тыя, хто жадае ўзяць удзел у праграме, маюць на выбар 4 тэмы «Выходных»:

1. «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».

2. «Мэдыi ў дэмакратыi вольнага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»

3. «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада? Гэта значыць: альфабэт НДА i публiчнай адмiнiстрацыi».

4. «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».

Праграмма забясьпечвае:

1. Праезд цягнiком Беларусь–Варшава–Беларусь.

2. Кошт вiзы.

3. Кошт страхоўкi.

4. Начлег у Варшаве.

5. Матэрыялы да заняткаў.

6. Сьняданак i абед.

7. Праезд у гарадзкiм транспарце.

8. Кiшэнныя грошы – каля 30 злотых штодня.

– За кантакт у Менску адказвае Юры Станкевiч, т: 6685071. У Берасьцi – Дзмiтры Шыманскi, т: 660-57-41.

– Якiя-кольвек пытаньнi дасылайце, калi ласка, на адрас [email protected].

– На вакзале ў Варшаве Вас сустрэнуць валянтэры i завядуць у iнтэрнат.

Першыя тэрмiны:

1. «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi» – 13–15.10.2006; 10–12.11.2006.

2. «Мэдыi ў дэмакратыi вольнага рынку – навошта чацьвертая ўлада?» – 6–8.10.2006.

3. «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада? Гэта значыць: альфабэт НДА i публiчнай адмiнiстрацыi» – 27–29.10.2006.

4. «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы» – 20–22.10.2006.

Як запоўнiць блянк заяўкi?

– Бланк мусіць быць запоўнены на беларускай, расейскай або польскай мове.

– У фармуляры мусяць зьмяшчацца адказы на ўсе пытаньнi.

– Каб прайсьцi набор, трэба абавязкова зьмясьцiць кантакт (iмя i прозвiшча, кантактны тэлефон) асобы, якая дае рэкамэндацыю кандыдату.

– Трэба напiсаць некалькi сказаў (пераконваючых камiсiю), чаму хочаш прыехаць на праграму «Выходныя ў Польшчы».

– Заяўка кандыдата ня будзе разглядацца, калi кандыдат не адпавядае фармальным умовам: не адпавядае паводле ўзросту i прабываў у Польшчы доўгi пэрыяд часу.

– Пры выкананьнi ўсiх фармальнасьцяў, вырашальнае значэньне будзе мець чарговасьць падачы заяваў.

– Падача заяўкi на ўдзел у праграме «Выходныя ў Польшчы» дармовая.

Перад тым, як даслаць анкету, калi ласка, праверце, цi ўсё правiльна Вы запоўнiлi, г.зн.:

– адказалi на ўсе пытаньнi.

– упiсалi кантакт асобы, якая дае Вам рэкамэндацыю.

– напiсалі сваю матывацыю.

– праверылі, цi не зрабiлі якіх памылак.

ЗАЎВАГА!!! Уся iнфармацыя, зьмешчаная ў фармуляры, абавязкова мусiць быць праўдзівай. У выпадку якiх-небудзь недакладнасьцяў арганiзатар мае права адмовiць у залічэньні або ўдзелу ў праграме.

Абавязковыя пункты:

* Прозвiшча

* Імя

* Імя па бацьку

* Дата нараджэньня

* Месца нараджэньня (горад)

Хатнi адрас:

* Вулiца

* Нумар дому

* Нумар кватэры

* Паштовы iндэкс

* Горад

* Кантактны тэлефон (прынамсi адзiн):

– Хатнi тэлефон (з кодам краiны i гораду)

– Мабiльны тэлефон (з кодам краiны i сеткi)

* Aдрас электроннай пошты

* Адкуль Ты даведаўся аб праграме «Выходныя ў Польшчы»? Ад знаёмых, ад арганiзацыi, з Iнтэрнэту, iншае

* У якiм курсе Ты хочаш удзельнiчаць у Польшчы?

Азнач 2 тэмы (адну галоўную, якая найбольш Цябе цiкавiць, а другую – калi б не было свабодных месцаў на першую тэму):

Прыярытэтная тэма:

– «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».

– «Мэдыі ў дэмакратыi свабоднага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»

– «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада?»

– «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».

Другая:

– «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».

– «Мэдыі ў дэмакратыi свабоднага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»

– «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада?»

– «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».

Калi Ты студэнт:

Навучальная ўстанова – поўная назва

Вулiца

Нумар дому

Паштовы iндэкс

Горад

Тэлефон (з кодам краiны i гораду)

Курс

Факультэт

Спэцыяльнасьць

* Валоданне замежнымi мовамi: беларуская, расейская, польская, ангельская, іншая:

Узнагароды, стыпэндыi, граматы:

Дасягненьнi, удзел у грамадзкiх або палiтычных арганiзацыях. Напiшы iх назву, адрас i кантактны тэлефон:

* Назва /прозвiшча, тэлефон арганiзацыi/ рэкамэндуючай асобы (напiшы максымум дзве):

* Цi быў Ты раней у Польшчы? Так, не? Як доўга?

навучаўся: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;

турызм: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;

у гасьцёх: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;

на "закупах": некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;

iншае: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;

* Цi Ты вэгетарыянец? Так, не.

* Чаму Ты хочаш прыехаць на праграму «Выходныя ў Польшчы»? Патлумач сваю матывацыю.

* Даю згоду на ўжываньне маiх асабiстых дадзеных, якiя зьмешчаныя ў маёй анкеце дзеля неабходных патрэбаў для набору (згодна з законам ад 29.08.1997 г. пра Ахову асабiстых дадзеных, зборнiк пастановаў i законаў № 133, пункт 833). Гэтая iнфармацыя неабходна для правiльнага працэсу набору. Цi згаджаесься? Так, не.

Запоўненую анкету трэба дасылаць на адрас [email protected] (для асоб з Берасьцейскай вобласьцi. Для асоб зь iншых рэгiёнаў: зьвярнiцеся за кантактам на адрас [email protected]).

Па больш падрабязную інфармацыю заходзьце сюды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць