Грамадства

Лукашэнка павіншаваў Шымона Перэса з днём нараджэння

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з 87-годдзем.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага прэзідэнта, у віншаванні адзначаецца, што Шымона Перэса ведаюць у Беларусі як "паслядоўнага і самаадданага дзяржаўнага дзеяча, які прысвяціў сваё жыццё будаўніцтву квітнеючага Ізраіля".

"З задавальненнем адзначаю, што, дзякуючы Вашай асабістай увазе, паміж нашымі краінамі існуе атмасфера даверу, паспяхова развіваецца беларуска-ізраільскае канструктыўнае супрацоўніцтва", — цытуе віншаванне прэс-служба.

***

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішневе Валожынскага павета Польшчы (цяпер — Валожынскі раён Мінскай вобласці). Найстарэйшы ізраільскі палітык, чыя палітычная кар'ера доўжыцца больш за 65 гадоў. Шматгадовы член Кнесета (з 1959 года па 2006 год). З 1984 года па 1986-ы і з 1995-га па 1996 год займаў пасаду прэм'ер-міністра. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года (сумесна з Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам). 13 чэрвеня 2007 года быў абраны дзевятым па ліку прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль.

Каментары

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць