Грамадства3232

Там будзе гатэль

Комплекса будынкаў былога кляштара бернардынцаў у Мінску вернікам не аддадуць

Комплекс будынкаў былога кляштара бернардынцаў у Мінску вернікам перададзены не будзе. Пра гэта 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Міхаіл Жых, галоўны інжынер КУП «Мінская спадчына», якое займаецца рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй названага комплексу.

«Натуральна, кляштара там не будзе, — сказаў Жых. — Там будуць гасцінічныя нумары, бо функцыянальнае прызначэнне найбольш набліжанае да манастырскіх келляў.
На жаль, гэта будуць не камфортныя пяцізоркавыя нумары, але нам удасца аднавіць стыль і стварыць гасцінічныя нумары з максімумам выгод для сучаснага спажыўца».

Паводле слоў галоўнага інжынера, гасцінічны комплекс у былым кляштары бернардынцаў плануецца здаць у эксплуатацыю ўжо ў 2013 годзе. «Гэты комплекс увайшоў у праграму стварэння гасцінічнага сервісу да правядзення ў Мінску Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Таму мы хочам узвесці асноўныя збудаванні ўжо ў 2013 годзе, каб у 2014 годзе пачаць яго непасрэдна эксплуатаваць», — паведаміў Жых.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі комплексу размесцяцца таксама некалькі музеяў.

У прыватнасці, у некаторых памяшканнях гасцінічнага тыпу можа размясціцца музей манастырскага побыту, у гаспадарчых памяшканнях — музеі карэт і пажарнай справы. «У рамках археалагічных раскопак там выяўлены рэчы, датаваныя XII стагоддзем: манеты, наканечнікі, некаторыя іншыя фрагменты. Яны дазволяць нам стварыць там маленькі музей археалогіі», — сказаў Жых.

Нагадаем, з 19 сакавіка 2005 года члены мінскай рымска-каталіцкай абшчыны святога Язэпа праводзяць штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардынцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. Будынак святыні, узведзены на сродкі вернікаў, быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расійскай імперыі за ўдзел вернікаў у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Штодзённыя малебны пачаліся пасля таго, як стала вядома аб планах Мінгарвыканкама перадаць будынкі інвестарам для прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння.

У 2007 годзе прэзідэнту Лукашэнку быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртанне кляштара вернікам, аднак з пачатку 2010 года вядуцца работы па рэканструкцыі кляштара.

Між тым, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч неадкладна заяўляў, што прыстасаванне кляштара пад гасцініцу прывядзе да страты многіх адметных рысаў помніка архітэктуры.

Належыць таксама адзначыць, што 24 чэрвеня гэтага года ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на прэс-канферэнцыі ў Мінску не выключыў магчымасці вяртання вернікам будынка былога кляштара і касцёла. Пры гэтым ён падкрэсліў, што згаданае пытанне можа быць вырашана толькі пасля вызвалення будынка ад архіўных устаноў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма8

Латушка: Лукашэнка катэгарычна адмовіў ЗША ў просьбе дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў Беларусі9

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць