Каханне і сэкс44

Самыя сэксуальныя пахі

Для мужчын — лаванда, для жанчын — шакалад.

Ці існуе водар, здольны скараць сэрцы? Так, каб проста нанесці пару кропляў на запясце і звесці з розуму ўсіх прадстаўнікоў супрацьлеглага полу?
Калі верыць рэкламе, амаль усе духі, дэзадаранты і іншыя сродкі гігіены маюць такія чароўныя ўласцівасці. Хаця наўрад ці просты гель для душа можа насамрэч зрабіць кагосьці сэксуальным. Тым не менш, пахі маюць наўпроставыя адносіны да прывабнасці.

Вядомы навуковец з Чыкага Алан Хірш прысвяціў вывучэнню разнастайных пахаў нямала навуковых працаў і прыйшоў да вельмі цікавых высноваў. Вынікі даследавання паказалі, што розныя водары могуць павялічваць сэксуальную цягу. Так, напрыклад, для большасці мужчын найбольш сэксуальным з’яўляецца пах лаванды і гарбузовага пірага.

Другое месца займае пах свежаспечаных пончыкаў. Павялічыць сэксуальнае жаданне ў мужчын могуць таксама пах апельсіна, цынамону, колы і папкорну. Так што ўсе спакушальніцы могуць смела запасацца колай і папкорнам або шукаць рэцэпт гарбузовага пірага.

Пах шакаладу мае чароўнае ўздзеянне на жанчын. Водар чорнага шакаладу не толькі павышае лібіда, але і паляпшае настрой.

Самыя цікавыя факты пра пахі

Пах вызначае выбар партнёра. Мы на падсвядомым узроўні выбіраем сэксуальнага партнёра па паху. Нюх падказвае нам, які партнёр найбольш падыходзіць для працягу роду. Існуе меркаванне, што індывідуальны пах чалавека нясе ў сабе інфармацыю пра стан яго здароўя і набор генаў.

Пахі могуць захоўваць успаміны. Пра гэта ведалі яшчэ старажытныя мая і выкарыстоўвалі скрыначкі з рознымі пахамі замест фотаальбома. З дапамогай пахаў індзейцам мая ўдавалася захаваць шчаслівыя або значныя моманты жыцця ў памяці і пры жаданні зноў узгадаць і перажыць эмоцыі далёкага дня, толькі адкрыўшы патрэбную скрыначку і панюхаўшы яе змесціва. Навукоўцы лічаць, што водары здольныя аднаўляць жывыя карцінкі ў нашым уяўленні і выклікаць асацыятыўны шэраг. Так, напрыклад, для большасці жыхароў постсавецкай прасторы пах цытрусавых асацыюецца з Новым годам.

Чароўныя ўласцівасці ванілі

У парфумерыі ваніль пачалі выкарыстоўваць параўнальна нядаўна. Цяпер можна знайсці сотні крэмаў, духаў і геляў для душа з пахам ванілі. Такое захапленне гэтым водарам невыпадковае. Навукова даказана, што пах ванілі супакойвае і зніжае стрэс. Пах ванілі выкарыстоўваюць таксама для араматызацыі памяшканняў і… для адпужвання камароў! Акрамя ванілі некаторыя буйныя кампаніі выкарыстоўваюць у сваіх офісах цытрусавы водар для павышэння працаздольнасці работнікаў, а таксама хваёвыя пахі, каб знізіць стамляльнасць. Існуюць водары, здольныя ўплываць нават на пакупніцкую здольнасць.

Водар даверу

Герой рамана Патрыка Зюскінда «Парфума» спрабаваў заваяваць усеагульную любоў і давер, камбінуючы пахі і правяраючы іх уздзеянне на навакольных. Кампаненты чароўнай парфумы Жан-Батыст Грэнуй здабываў, забіваючы прыгожых дзяўчат. Жахлівыя эксперыменты Грэнуя былі паспяховымі, вось толькі ў канцы ён сам стаў ахвярай свайго вынаходніцтва.

«Парфума» — гэта толькі літаратурная выдумка, але, як аказалася, пах, што выклікае давер, усё-такі існуе. Навукоўцы высветлілі, што гармон аксітацын можа выклікаць пачуццё даверу. Магчыма, у найбліжэйшай будучыні з’явіцца чароўная эсенцыя, з дапамогай якой можна будзе заручыцца даверам незнаёмых.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць