Каханне і сэкс77

Ксенія Сітнік сабралася замуж?

Пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2005» Ксенія Сітнік у навагоднюю ноч прадэманстравала ў інстаграме шматзначнае фота.

Тут і далей фота з інстаграма Ксеніі Сітнік

Ксенія выклала вялікі допіс і дадала шмат здымкаў. Зроблены яны былі на тайландскім востраве Ко Пханган.

У падборцы ёсць і фота будысцкага храма, і здымкі ў купальніку, і відэа, на якіх Ксенія катаецца на арэлях ці прагульваецца па пляжы ў кампаніі мужчыны. Сярод іншага можна пабачыць і здымак, на якім дзяўчына дэманструе на персцянцы пярсцёнак з вялікім дыяментам, які выглядае як заручальны.

Сам жа допіс прысвечаны таму, што пужаць можа не толькі гора, але і шчасце: «Страшна проста ўзяць і яго сабе дазволіць, учапіўшыся кіпцюрамі, задушыць у абдымках, без цяжкай няёмкасці, што здабыта незаконна. Даводзіцца вартаваць, як кантрабанду: хаваць, аглядацца, не распакоўваць пры іншых. Цягнуць чамаданы з дастаткам скрозь будні ўпотай, баючыся, што ўсякі шоргат выдасць з вантробамі і абернецца канфіскацыяй».

Але заканчвае Ксенія фразай: «Будзем бессаромна прысвойваць сабе самае лепшае!»

Хто ж абраннік беларускай зоркі? Яна не асабліва паказвае свайго каханага. Але па тату мужчыны, якія трапляюць у кадр час ад часу, нескладана здагадацца, пра каго ідзе гаворка. Ён таксама жыве ў Празе. У акаўнце пазначана, што мужчына звязаны з кампаніяй, якая займаецца праектаваннем і будаваннем прыватных дамоў, і кампаніяй, якая вырошчвае бансай.

Каментары7

  • Звычайны Чалавек
    01.01.2026
    Працягвайце трымаць у курсе
  • Бацька
    01.01.2026
    Як хутка растуць чужыя дзеці.
  • Alex
    01.01.2026
    Кнiжку трымае не дагары нагамi, i тое добра.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі3

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі3

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць