Прыватныя абвесткі

Набліжаецца «Бардаўская восень 2010»

«Бардаўская восень» — фэст, арганізаваны звязам беларуска моладзі (www.sonca.org), які імкнецца адлюстраваць сучасны актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе праявах, спалучаючы ў сабе шмат стылестычных накіраванасцей. Сярод удзельнікі фестывалю апошніх гадоў як класічныя барды, так і блюзмэны, рок-гурты ў акустычным варыянце, фольк-рок выканаўцы і шмат яшчэ якія праявы сучаснай акустычнай беларускай музыкі (Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды акустычны НРМ, Аляксандр Памідораў, Босае Сонца, Кася Камоцкая, праект Народны альбом і г.д.).

У 2010 годзе «Бардаўская восень» пройдзе 17 раз. Але перад самім фестывалям, што адбудзецца ў Бельску і Беластоку (Польшча) у кастрычніку, напрыканцы верасня ў Менску пройдзе адборачны канцэрт на конкурсную праграму фэста. Конкурсная праграма «Бардаўскай восені» дае магчымасць кожнаму маладому выканаўцу праявіць сябе, зрабіць свой унёсак у развіццё аўтарскай песні Беларусі, зграўшы на адной сцэне з заслужанымі, сталымі беларускімі музыкамі.

Узяць удзел у адборы на конкурсную праграму «Бардаўскай восені» можа кожны выканаўца, альбо акустычны гурт, які выконвае аўтарскую беларускамоўную музыку. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку і свае дэма-запісы на паштовую скрыню [email protected] не пазней за 10 верасня.

Па выніках адборачнага канцэрту лепшыя патрапяць у Польшчу на сам фестываль і пазмагаюцца за гран пры «Бардаўскай восені 2010».

Аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю абяруць у гэтым годзе наведвальнікі інфармацыйнага партнэра фестывалю — музычнага парталу «Тузін гітоў», дзе будзе зарганізаваны гіт-парад «Бардаўскай восені». Там жа вы можаце заўжды знайсці свежую інфармацыю датычную фестывальных падзеяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць