Грамадства11

А чаму цябе няма ў бюджэце?

МУС возьмецца за беспрацоўных і тых, хто працуе за мяжой нелегальна.

Найбліжэйшым часам МЗС мае намер правесьці маніторынг працоўнай занятасьці насельніцтва рэспублікі і на падставе вынікаў падрыхтаваць прапановы ў заканадаўства для навядзеньня парадку ў гэтай сфэры. Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле ягоных слоў, сёньня каля 1 мільёна беларускіх грамадзян ня ўцягнутыя ў легальную працоўную дзейнасьць. Да іх адносяцца ня толькі тыя, хто вядзе хатнюю гаспадарку, стаіць на біржы працы, часова знаходзіцца ў пошуках працы, але і тыя, хто працуе нелегальна, у тым ліку за мяжой. У Расеі нелегальна зарабляюць да 300 тысяч беларускіх грамадзян (афіцыйна зарэгістравана каля 3-4 тысяч), у іншых краінах — каля 7 тысяч.

Грамадзяне, якія займаюцца нелегальнай дзейнасьцю, не заяўляюць пра крыніцу даходаў, ня плацяць падаткі ў бюджэт, пэнсійны фонд. У той жа час яны карыстаюцца вызначанымі беларускім заканадаўствам ільготамі, сацыяльнымі гарантыямі.

Аляксей Бягун адцеміў, што ініцыятыва МУС закліканая навесьці парадак як у сфэры працоўнай дзейнасьці ўвогуле, так і ў працоўнай міграцыі ў прыватнасьці. Ня мусіць быць дысбалянсу, калі адныя грамадзяне падтрымліваюць бюджэт, а іншыя адно карыстаюцца дзяржаўнымі гарантыямі. Разам з тым супольна з Расеяй робяцца крокі, каб дапамагчы грамадзянам легалізаваць сваю працоўную дзейнасьць, стварыць магчымасьці для цывілізаванай выплаты падаткаў, рэгістрацыі і ўліку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць