Літаратура55

У новым «Дзеяслове» — Някляеў

Новы, 47-ы, нумар «Дзеяслова» — таму, хто любіць чаргаваць творы айчыннай літаратуры з яскравымі ўзорамі замежнай. Рэч у тым, што гэтым нумарам на старонках «Дзеяслова» гасцюе часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», які пакуль што не мае ўласнай папяровай версіі. Таму тут вялікая падборка замежнай паэзіі — творы Фэрнанду Пэсоа, Албэрту Каэйру, Багдана-Ігара Антоныча, Кшыштафа Каміля Бачыньскага. Прэзент для аматараў містыкі — апавяданні класікаў хорар-жанра Філіпса Лаўкрафта і Макса Бірбама.

Непрайдзісветаўская частка «Дзеяслова» таксама публікуе пераклад, але твораў айчыннай літаратуры. Як так? А вось так: пераклады апавяданняў аб Мінску 80-х расейскамоўнага празаіка Паўла Анціпава.

Яшчэ ў нумары: заканчэнне дзёрзкай драмы Уладзіміра Някляева «Армагедон», паэтычныя падборкі Дар'і Ліс і Васіля Жуковіча.

«Дзеяслоў» працягвае адзначаць 100-гадовы юбілей Ларысы Геніюш. Падборку невядомых вершаў паэткі папярэднічае эсэ геніюшазнаўца паэта Міхася Cкоблы.

Смачнай вішанькай пры канцы нумара — заўсёдны агляд кніжных навінак.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць