Спорт

Мезін: Атмасфера ў камандзе выдатная

«А хакеісты з кожнай гульнёй выступаюць усё лепей».

Пра гэта заявіў 8 верасня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай старту «Дынама-Мінск» у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі галкіпер Андрэй Мезін.

У прэс-канферэнцыі, што прайшла ў канферэнц-зале«Мінск-Арэна», узялі ўдзел галоўны трэнер «Дынама» Марэк Сікора, капітан каманды Ёзаф Штумпел, што перайшоў з казахстанскага «Барыса», і варатар зборнай Беларусі Андрэй Мезін.

М.Сікора зазначыў, што задаволены працай гульцоў у перадсезонцы, а таксама тым, што пакуль абыходзіцца без траўмаў, хоць вынікі трэніровачных матчаў былі адмоўныя [так, на турніры ў Чарапаўцы «Дынама» саступіла ва ўсіх трох матчах — 0:6, 3:4, 4:5].

Склад на першую гульню — яна пройдзе ў Мінску ў чацвер з ніжагародскім «Тарпеда» — пан Сікора вызначыў, але назваць адмовіўся: «Бо заўтра з раніцы трэнеры суперніка будуць у курсе».

«Галоўнае — забіць, а там можа з’явіцца ўпэўненасць»,

— сказаў чэшскі спецыяліст ды выказаў заклапочанасць складанасцю календара. «Што мяне хвалюе?

Мяне хвалюе тое, што мы з паловы кастрычніка да канца лістапада 13 матчаў гуляем у паездках. Гэта вельмі кепска,

тым больш [з камандамі] Заходняга дывізіёна». Тры з гэтых матчаў пройдуць у Бабруйску (27, 29 і 31 кастрычніка). «Там добрая атмасфера, там нас будуць падтрымліваць. Але [ў Мінску]

гэта нашы распранальні, наш лёд, нашы борты», — падкрэсліў пан Сікора.

Андрэй Мезін зазначыў, што атмасфера ў камандзе цудоўная, а гульцы матч ад матчу гуляюць усё лепей і зладжаней. Пазітыўным момантам знакаміты беларускі галкіпер назваў той факт, што перад камандай, у адрозненне ад мінулага сезона, стаіць не пяць задачаў,

а адна асноўная — выхад у плей-оф.

На прэс-канферэнцыі была закранута тэма і праблема варатара Віталя Коваля, што за некалькі дзён да пачатку сезона, падпісаўшы кантракт «Атлантам».

Мезін зазначыў, што Коваля можна зразумець, відаць на тое былі важкія прычыны.

«Сыход Коваля — гэта як кавалачак ад каманды адваліўся, але яго можна паважаць, гэта яго выбар».

А вось Марэк Сікора сказаў, што не памятае, каб варатар за дзесяць дзён да старту пакідаў клуб. Другім варатаром у камандзе будзе Міка Окса, але цяпер вядуцца пошукі і трэцяга брамніка. Прозвішчы кандыдатаў Марэка Сікора назваць адмовіўся.

***

Свой першы матч «Дынама» правядзе ў чацвер, 9 верасня, гульнёй супраць «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) на «Мінск-Арэне». Пачатак, а 19-й.

У суботу, 11 верасня, гульня супраць яраслаўскага «Лакаматыва» (17:00), потым — тры гульні на выездзе, 21 верасня ў Мінску — матч супраць «Ак Барса».

***

У 3-м чэмпіянаце КХЛ возьмуць удзел 23 каманды, разбітыя на Заходнюю (дывізіёны Баброва і Тарасава — 11 камандаў) і Усходнюю канферэнцыі (дывізіёны Харламава і Чарнышова).

«Дынама» будзе гуляць у дывізіёне Анатоля Тарасава разам з «Лакаматывам», «Тарпеда», «Атлантам», «Северсталлю», «Віцязям». У рэгулярным чэмпіянаце з прадстаўнікамі свайго дывізіёна кожны клуб правядзе па чатыры сустрэчы (дзве дома, дзве ў гасцях) і з прадстаўнікамі іншых дывізіёнах — па дзве сустрэчы. Усяго кожная каманда правядзе 54 гульні (27 дома, 27 — у гасцях). У плей-оф выходзяць па восем лепшых клубаў з канферэнцыі.

Летась «Дынама» ў Заходняй канферэнцыі фінішавала на 11-м месцы, яшчэ за пяць гульняў да канца рэгулярнага чэмпіянату страціўшы нават тэарэтычныя шанцы на плей-оф.

***

Падчас прэс-канферэнцыі Андрэй Мезін заявіў, што правал мінулага чэмпіянату ў тым, што не далі спакойна гуляць.

«А цяпер умовы лепшыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць