Грамадства44

Андрэя Пачобута апыталі наконт чутак пра замах на Лукашэнку

Падставай для выкліку ў міліцыю стаў допіс у блогу. У прыватнасці словы: «Нядаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі».

Падставай для выкліку ў міліцыю стаў допіс у блогу. У прыватнасці словы: «Нядаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі».

13 верасня гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі на гутарку ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці. «Я ўпершыню даведаўся, што ў тым непрыкметным шэрым будынку на вуліцы Соламавай знаходзіцца такая ўстанова. За ўваходам сочыць камера. У дзверы трэба званіць, каб запусцілі ў сярэдзіну. На стаянцы непрыкметныя легкавікі, з якіх выходзяць людзі ў цывільным характэрнага выгляду», — дзеліцца ўражаннямі ад паходу на гутарку журналіст. Міліцыянтаў зацікавіў ягоны допіс у інтэрнэт-дзённіку, дзе ён распавядаў пра пачутае ў Лідзе. У тым допісе Пачобут дае спасылку на артыкул на сайце «Радыё Свабода», у якім пераказваюцца чуткі з Лідчыны, што нібыта на «Дажынках» заб’юць Лукашэнку. Да спасылкі журналіст дадаў сваё: «Нядаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі. А вы Масква, Крэмль, выбары... Лідскія бабулькі ўсе лепш ведаюць».

Па словах Андрэя, міліцыянты былі карэктныя і сур’ёзныя. На стале ляжаў ягоны здымак фармату А4, зроблены хутчэй за ўсё падчас аднаго з затрыманняў. Апытанне было наладжанае на загад са сталіцы.

«У мяне пыталі, хто мне расказаў пра тое, што на «Дажынках» заб’юць Лукашэнку. Ці ведаю я невядомага дзядулю — героя чутак пра замах у Лідзе».

«Я адмыслова падкрэсліў міліцыянту, які мяне апытваў, што пісаў менавіта пра чуткі, называючы пачутае байкамі», — кажа журналіст.

Ён мяркуе, што тэрміновы выклік яго ў міліцыю можа быць звязаны са з’яўленнем у інтэрнэце скандальнага роліка з сведчаннямі «былога супрацоўніка адной са спецслужбаў Расійскай Федэрацыі».

Нагадаем, што чуткі пра магчымы замах на кіраўніка дзяржавы падчас «Дажынак» з’явіліся месяц таму. У інтэрнэце адразу ж загаварылі пра тое, што падобныя чуткі ўзнікаюць не ўпершыню. Яны гучалі ў 2002 годзе на Карэліччыне, колькі гадоў таму на Глыбоччыне.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць