Улада

ЦВК пачынае прыём заявак ініцыятыўных груп

Кандыдаты маюць на рэгістрацыю груп усяго 10 дзён.

Кандыдаты маюць на рэгістрацыю груп усяго 10 дзён.

«Сёння ў СМІ апублікавана пастанова палаты прадстаўнікоў аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў. З гэтага моманту яна набыла моц, а таму прэтэндэнты на пост кіраўніка дзяржавы могуць падаваць заяўкі на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп», — паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Сакратар Цэнтравыбаркама паведаміў, што

заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца да 24 верасня ўключна.

У адпаведнасці з заканадаўствам, вылучэнне кандыдата на пасаду прэзідэнта ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай выбаршчыкаў колькасцю не менш як сто чалавек. Спіс членаў ініцыятыўнай групы з указаннем яе кіраўніка разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў Цэнтральную камісію не пазней як за 85 дзён да выбараў.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 19 снежня 2010 года. Адпаведная пастанова прынята 14 верасня палатай прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на пасяджэнні пазачарговай, пятай, сесіі.

Пра намер удзельнічаць у выбарчай кампаніі практычна адразу пасля абвяшчэння даты галасавання заявілі

старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, эканаміст Віктар Цярэшчанка.

Пакуль не вызначыўся з фарматам удзелу ў выбарах лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Сёння ў Мінску пройдзе першае пасяджэнне Цэнтравыбаркама, на якім будуць прыняты ўсе асноўныя дакументы — бюджэт выбарчай кампаніі, каляндарны план, парадак падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Як паведаміла напярэдадні журналістам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, 30 верасня пачнецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць