Улада1111

Першыя подпісы

На Камароўцы стаялі зборшчыкі за Саннікава, Кастусёва і Раманчука.

30 верасня пачаўся этап збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Сабраць неабходную колькасць плануюць 17 кандыдатаў.
Зрэшты, ужо зараз відавочна, што далёка не ўсе справяцца з гэтай нялёгкай справай.

На бліжэйшы месяц пікеты ў горадзе, а таксама абыход актывістамі кампаній кватэраў стане звыклай з’явай. Ужо ў першы дзень частка кандыдатаў актыўна ўзялася за працу.

Блізу рынку Камароўка было заўважана тры пікеты па зборы подпісаў. Ля «Імпульсу», нягледзячы на дождж, размясцілася каманда Андрэя Саннікава.
Сам каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» таксама знаходзіўся тут. Маладыя людзі заклікалі мінакоў паставіць свой аўтограф за кандыдата і вялікая колькасць з радасцю гэта рабіла.

Пашпартныя звесткі перапісвалі тры дзяўчыны, але і гэтага часам было мала. Нават чэргі невялікія выстройваліся.

Звярнула ўвагу на тое, што абсалютна не хацелі падпісвацца маладыя дзяўчаты, а вось людзі старэйшага пакалення падыходзіць да зборшчыкаў смялей.
У некаторых не было з сабой пашпартоў, абяцалі прыйсці заўтра.

Удавалася ўгаворваць нават тых людзей, што спачатку адмаўляліся падпісвацца. Прастаяўшы так больш за гадзіну, хуценька сабраліся і з’ехалі ў іншае месца. Сёння плануюць збіраць таксама на Акадэміі навук і станцыі метро «Пушкінскай».

Здаецца, што каманда Саннікава абрала для збору вельмі зручнае месца. А вось групы Кастусёва і Раманчука сталі ў падземным пераходзе, побач з цёткамі, што прадаюць вязаныя шкарпэткі.

У пікеце за Кастусёва ўдзельнічалі два чалавекі. Адзін з якіх — вядомы юрыст Юры Чавусаў.

Людзі хоць і падыходзілі да стэнду, але не распісваліся. Адны казалі, што гатовыя аддаць свой голас толькі Лукашэнку, іншыя — Пазняку. Шмат з кім былі гарачыя дыскусіі на мяжы сваркі.

Побач размясціўся і Яраслаў Раманчук. Яго група была больш шматлікая за бээнэфаўскую. Кожны меў на сабе жоўтую цішотку з афіцыйнай эмблемай кандыдата.

Галоўнай прэтэнзіяй да Раманчука сталася тое, што ён… «такі худзенькі». Толькі пры мне двое патэнцыйных выбарцаў выказалі такія меркаванні. Подпіс праз гэта не паставілі.

Іншыя кандыдаты, пэўна, абралі сабе другія месцы. Гэта толькі першы дзень зацяжнога марафону па зборы 100 тысяч подпісаў.

Каментары11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць