Афіцыйная Вільня спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дэмакратычна, справядліва і празрыста, у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ.
Як паведамляе
Намеснік міністра Літвы Эвалдас Ігнатавічус заявіў, што для далейшага развіцця дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю «неабходныя канкрэтныя крокі беларускага ўрада ў сферы правоў чалавека і ўмацавання дэмакратыі».
Бакі адзначылі, што двухбаковыя адносіны развіваюцца дынамічна і ў канструктыўным ключы, з’яўляюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў рамках палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства», у галіне транспарту, энергетыкі і іншых галінах.
У ліку тых, хто прадстаўляў беларускі бок, — намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі.
Каментары