Меркаванні3535

Арлоў: У нашай дзяржаве палітызавана ўсё, што хвалюе грамадства

Пісьменнік адрэагаваў на выказванні Тадэвуша Кандрусевіча.

5 кастрычніка газета «Беларусь Сегодня» змясціла вялікую гутарку з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
У ёй арцыбіскуп выказаўся, сярод іншага, і аб абароне касцёла Святога Язэпа ў Мінску. Ён заявіў, што «нельга палітызаваць сітуацыю з храмам Святога Іосіфа і яго кляштара. Гэта не пляцоўка для палітычных заяваў». Выказванні арцыбіскупа выклікалі бурную рэакцыю. У размове з карэспандэнтам «НН» Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і адзін з арганізатараў акцыі ў абарону касцёла заявіў, што лічыць сказанае проста няўдалым выступам. «Можна было знайсці іншыя словы, іншую пляцоўку для такой заявы. Думаю, гэта проста няўдалы выступ. Я перакананы, што большасць католікаў Беларусі жадае, каб касцёл быў вернуты вернікам.
Магу толькі пашкадаваць, што ў нашай краіне няма такіх мужных і адкрытых ксяндзоў, як Ежы Папялушка», — заявіў палітык.

У выніку абаронцы касцёла Святога Язэпа нават правялі галасаванне, на якім вызначалі, ці працягваць акцыі па абароне храму. Вынікам галасавання стала рашэнне працягваць акцыі за вяртанне касцёла, вось толькі не канкрэтна каталікам, а адной з хрысціянскіх канфесій. Якой — будзе вызначана пазней.

«НН» таксама звярнулася па каментар да аднаго з удзельнікаў галасавання 5 кастрычніка — пісьменніка Уладзіміра Арлова.

«НН»: Як вы лічыце, ці можна гаварыць аб палітызацыі абароны касцёла Святога Язэпа?

Уладзімір Арлоў: Я думаю, што ў нашай дзяржаве палітызавана практычна ўсё, што хвалюе грамадства. Пытанні мовы, літаратуры, гісторыі, у тым ліку і пытанні веры таксама разглядаюцца як палітыка. Аб гэтым сведчыць хаця б прысутнасць на акцыі ў абарону касцёла паўтузіна хлопцаў у цывільным і спецаператара.

Мне ўяўляецца, што ў дадзенай сітуацыі трэба было б гаварыць, у тым ліку і іерархам Касцёла, аб змаганні за вяртанне гістарычнай, царкоўнай справядлівасці. Я маю на ўвазе вяртанне храма вернікам. Калі я не памыляюся, на пачатку дзевяностых Мінскі гарадскі савет прыняў пастанову аб тым, каб вярнуць касцёл вернікам, прычым грэка-католікам. Таму мяне, безумоўна, здзівілі і ў пэўным сэнсе расчаравалі словы арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча.

«НН»: Ці лічыце вы акцыі па абароне касцёла Святога Язэпа паспяховымі?

УА: Абаронцы касцёла пачалі запрашаць да ўдзелу ў іх літаратараў, музыкаў. Гэта, на маю думку, прыцягвае таксама маладых вернікаў.

Думаю, што абараніць касцёл магчыма. Гаворка не ідзе пра знішчэнне будынку, гаворка ідзе пра ягоны лёс. І калі казаць пра будучыню гэтых муроў, то я думаю, што храмы павінны належаць вернікам. З глыбокай павагай стаўлюся да калектыву Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, але думаю, што яны заслугоўваюць таго, каб працаваць у значна лепшым месцы — у адмыслова збудаваным будынку, з адпаведнымі ўмовамі, альбо, магчыма, у сценах Нацыянальнай бібліятэкі.

Узгадваю, як разбураліся полацкія храмы. З таго часу мы прайшлі вялікі шлях і цяпер не знішчаюць, прынамсі вядомыя, якія маюць гістарычную значнасць. Аднак лёсы нашых бажніцаў, па-ранейшаму вельмі часта знаходзяцца толькі ў руках божых, а не пад аховай дзяржавы.

Каментары35

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць