У Мінску падчас аперацыі «Арсенал» канфіскавана 70 адзінак зброі
У Мінску падчас аперацыі «Арсенал», якая праводзілася з 27 верасня па 1 кастрычніка, з незаконнага абароту было канфіскавана 70 адзінак зброі і 48 боепрыпасаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.
За незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі да адказнасці прыцягнуты 21 чалавек. Распачатыя тры крымінальныя справы.
Добраахвотна грамадзяне здалі 136 адзінак зброі (наразной, гладкаствольнай газавай), з якіх 29 не былі зарэгістраваныя, а таксама 1.619 адзінак боепрыпасаў.
-
«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»
-
«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай
-
Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
Каментары