Грамадства

Невыпадковая справа супраць старшыні аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане

22 кастрычніка прадстаўнікі сілавых структураў апячаталі жодзінскі офіс грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане, а 23 кастрычніка правялі ў ім вобыск. Былі сканфіскаваныя каля трохсот асобнікаў газэты «Народная воля», кампутары і 300 фальшывых даляраў.

22 кастрычніка прадстаўнікі сілавых структураў апячаталі жодзінскі офіс грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане, а 23 кастрычніка правялі ў ім вобыск. Былі сканфіскаваныя каля трохсот асобнікаў газэты «Народная воля», кампутары і 300 фальшывых даляраў. Вобыск адбываўся ў рамках крымінальнай справы, заведзенай на Аляксандра Камароўскага, старшыні грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане, пасьля таго, як уноч з 21 на 22 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы ў яго былі знойдзеныя 500 фальшывых даляраў. Тады лідэр інвалідаў-аўганцаў накіроўваўся ў Варшаву на сустрэчу з прадстаўнікамі партнёрскіх арганізацыяў. На брэсцкай мытні ў шапцы сп. Камароўскага нечакана аказаліся фальшывыя 500 даляраў. Берасьцейскія мытнікі і міліцыянты зьнялі яго з цягніка і ўчынілі шматгадзінны допыт.

Аляксандар Камароўскі — падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік вайны ў Аўганістане. Дваццаць гадоў таму заснаваў грамадзкае аб’яднаньне інвалідаў-аўганцаў. Дадзены інцыдэнт сп Камароўскі называе правакацыяй, Радыё Свабодзе ён патлумачыў: «Вось два артыкулы выйшлі ў мяне ў «Народнай Волі». Вось з гэтым я і зьвязваю. І плюс у аўганскім руху я прынцыповы незалежны камандзір».

У артыкулах спадара Камароўскага, што надрукавала газэта «Народная Воля» і некаторыя інтэрнэт-выданьні, выказваецца публічная крытыка на адрас уладаў, крытыкуецца і Аляксандар Лукашэнка. У прыватнасьці, аўтар паведаміў, што зьбіраецца на базе аўганскага руху ствараць апазыцыйную палітычную партыю.

У Жодзіне Аляксандар Камароўскі пачаў адкрыта супрацоўнічаць з мясцовымі апазыцыянэрамі. Напрыклад, у жніўні з удзелам «аўганцаў» праходзіў летнік для дэмакратычнай моладзі, які разагналі міліцыянты. Сярод паплечнікаў спадара Камароўскага моладзевы актывіст Павал Красоўскі, які пракамэнтаваў сітуацыю наступным чынам: «Я таксама лічу, што гэта правакацыя з боку спэцслужбаў. Зразумела, што ня мог такі паважаны чалавек везьці фальшывыя даляры. Заўсёды дапамагае моладзі гораду, старым, дапамагае тым, хто шукае працу і ня можа ўладкавацца».

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Факт узбуджэньня крымінальнай справы супраць кіраўніка жодзінскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане, сябрам якой таксама з'яўляецца Павел Красоўскі, насьцярожвае досыць дзіўнай заканамернасьцю: як толькі сп. Камароўскі публічна выступіў у абарону Паўла, якога затрымалі і падазравалі ў далучанасьці да віцебскіх выбухаў і нават забойствах, праз нейкі час у яго знаходзяць фальшывыя грошы. Падобная акалічнасьць мне здаецца вельмі невыпадковай, бо фальшывыя долары ўжо не адзін раз фігуравалі ў палітычна матываваных крымінальных справах, варта узгадаць справу Міхаіла Марыніча, калі былога дапламата падазравалі ў захоўваньні нібыта вялікай колькасьці фальшывых долараў, што, аднак, не падцьвердзіла экспертыза. Такі метад, калі падкідваюць наркотыкі ці фальшывыя грошы, даволі часта выкарыстоўваецца ў некаторых краінах постсавецкай прасторы, таму крымінальная справа супраць Аляксандра Камароўскага, відавочна, не выпадковая».

Каментары

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць