Культура44

Не ўсе народныя мастакі Беларусі падпісалі некралог Савіцкаму

У ліку падпісантаў — Аляксандр Лукашэнка і найвышэйшыя дзяржчыноўнікі. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна і чатыры народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леў Гумілеўскі, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Стальмашонак.

У той жа час іншыя народныя мастакі Беларусі — Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка сваіх подпісаў не паставілі.

Міхась Савіцкі быў супярэчлівай асобай. Ён канфліктаваў з калегамі-творцамі яшчэ ў савецкія часы.

Яшчэ адна супярэчнасць Савіцкага — ягоны антысемітызм. Некалі яму давялося выпраўляць карціны, прысвечаныя жахам фашысцкіх канцлагераў. У серыі «Лічбы на сэрцы» быў персанаж з зоркамі Давыда на лагерных робах. На карцінах ён паслугоўвае карнікам. Тыя зоркі мастаку давялося замаляваць. Вядома таксама, што Савіцкі прыклаў нямала намаганняў, каб не дапусціць вяртання ў Беларусь твораў Марка Шагала. Ён нярэдка адмаўляў незалежным СМІ ў інтэрв’ю, кажучы, што яны «прадаліся габрэям».

А ў 1998 годзе ён разам з старшынёй аб’яднання «Гістарычныя веды» Адамам Залескім звярнуўся да Генпракуратуру з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі «Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі: 1917–1997 гады».

Злыя языкі закідаюць Савіцкаму ўдзел у рэанімацыі неасавецкай сімволікі ў 1995-м. І, нарэшце, партрэт Сталіна, напісаны ў 2002 годзе, у часы, калі ва ўладных калідорах ужо нараджалася ідэя бізнес-эксплуатацыі імя савецкага тырана. Зрэшты, той партрэт пакідае неадназначнае ўражанне. Цёмнае палатно, на якім ледзь праглядацца абрыс фігуры Сталіна, схаванай у глыбокім цені. Не данесеная да вуснаў люлька, аб’едзены паўзмрокам твар… Апалагетыка ці здзек?

Міхась Савіцкі быў сярод самых шанаваных сённяшняй уладай дзеячоў культуры. Можна меркаваць нават па пасмяротных знаках увагі: віцэ-прэм’ер прызначаны кіраўніком камісіі па арганізацыі пахавання, развітанне ў сталічным Доме афіцэраў, пахаванне на Алеі ганаровых грамадзянаў на Усходніх могілках. Не параўнаць з развітаннем з народным пісьменнікам Янкам Брылём, якое ўлады фактычна праігнаравалі.

Нягледзячы на супярэчлівасць асобы, Савіцкі быў бясспрэчным лідарам савецкага мастацкага рэалізму. «У найлепшых сваіх творах, ён быў праўдзівым і моцным. Савіцкі быў захавальнікам акадэмічнай школы. І ў гэтым ягоная значнасць. Ён быў адзін такі», — кажа Рыгор Сітніца.

Смерць мастака здымае ідэалагічныя рознагалоссі. Застануцца ягоныя творы. Партрэты класікаў беларускай літаратуры ўпрыгожылі школьныя падручнікі. На яго «Хлябах» узгадуецца не адно пакаленне беларусаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць