Грамадства33

Цэны на прадукты вырастуць на двухзначны лік

Пасля вераснёўскага рэкорду (1,6% за месяц) кастрычніцкая інфляцыя падалася ўмерана высокай — 1,1% за месяц. Праўда, засмуціла харчаванне — ежа ў кастрычніку падаражэла адразу на 1,9% (2,2% у верасні). З пачатку года спажывецкія кошты павялічыліся на 7,9%, а прадукты стала даражэйшыя на 9,6%.

У цэлым на 2010 год інфляцыя запланаваная ў межах 8–10%, і шанцы ўтрымаць яе ў гэтых межах пакуль ёсць, нягледзячы на перадвыбарчы рост заробкаў. Такі штучны рост даходаў насельніцтва непазбежна падагрэе інфляцыю. Але паслявыбарчы інфляцыя, мабыць, вартая перадвыбарных абяцанняў.

Найбольш актыўна ў гэтым годзе даражэў гарнір. На фоне грачанага ажыятажу цэны на крупы выраслі толькі за кастрычнік на 6,1%, а з пачатку года крупы падаражэлі на 35,4%. Бульба ў кастрычніку падскочыла на 3,6%, а з пачатку года — на 37,7%. Застаецца надзея на даступнасць макаронных вырабаў. З пачатку года яны падаражэлі ўсяго на 0,9%, але ў кастрычніку, мабыць, у сувязі з ударных ростам цэнаў на збожжа прырост склаў адразу 3,2%. Аналагічная тэндэнцыя па аналізаванай Белстатам гародніне — мінус 13,6% з пачатку года, але падаражэнне на 23,5% у кастрычніку.

Па выніках студзеня-кастрычніка цукар падаражэў на 27,8%, малако і малочныя прадукты — на 14,1%, мяса і птушка — на 9%, кілбасы — на 8,6%, сыр — на 14,3%. Алей за дзесяць месяцаў набраў у цане 28,2%, масла — 29,8%.

Больш умераным быў рост коштаў на муку (+1%), рыбныя кансервы (4,5%), рыбу (3,7%), хлеб (3,6%), тытунёвыя вырабы (2,5%) .

Нехарчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 0,4%, ад пачатку года — на 6,6%. У гэтай групе безумоўным лідэрам застаецца бензін, цана на які вызрасла з пачатку года на 17%, але ў апошнія месяцы росту цэнаў не было. Мэбля ў студзені-кастрычніку падаражэла на 4,8%, медыкаменты — на 8,3%, абутак — на 3,4%.

Паслугі для насельніцтва падаражэлі ў студзені-кастрычніку на 5,6%. Тут лідэрамі росту быў пасажырскі транспарт (13,6%, прычым гарадскі транспарт падаражэў ўжо на 19,1%, але ў кастрычніку цана праезду не змянялася), паслугі дзіцячых садоў (10,8% за 10 месяцаў). Прыкметна даражэйшы цяпер паход у тэатр (25,7% з пачатку года) і аздараўленне ў санаторыі (15,7%).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады18

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА12

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады18

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць