Свет1212

Расійскіх шпіёнаў амерыканцам «выдаў» мінчук?

Сын Героя Савецкага Саюза, сцвярджае «Рэгнум».

Пра гэта агенцтву «Рэгнум» паведаміў экс-супрацоўнік КДБ СССР Фёдар Якаўлеў.

Нагадаем, што раней у СМІ з’яўляліся супярэчлівыя звесткі аб прычынах, чаму засыпалася расійская шпіёнская сетка ў ЗША. Сярод іншага, стала вядома, што на бок амерыканцаў перабеглі палкоўнікі Службы вонкавай разведкі Расіі Шчарбакоў і Пацееў. Апошні апекаваўся расійскімі нелегаламі за мяжой.

Паводле словаў Якаўлева,

Аляксандр Пацееў родам з Мінску, ён служыў у КДБ у Беларусі. Яго бацька — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Друго сусветнай вайны падпалкоўнік Мікалай Пацееў.

Кадэбіст Пацееў вучыўся на курсах удасканалення афіцэрскага складу, больш вядомых як «школа дыверсантаў». На іх рыхтаваліся кадры для спецназу КДБ СССР. У 1979 годзе яго накіравалі ў Афганістан у складзе групы спецназу КДБ «Зеніт». У 1981 году ён быў у кабульскай групе спецназу КДБ «Каскад-2». За ўдзел у баявых дзеяннях у гэтай групе ён быў узнагароджаны ордэнам. Пасля Афганістана Пацееў працаваў у замежнай выведцы КДБ СССР, затым у Службе вонкавай разведкі, даслужыўся да намесніка начальніка аддзела.

Як вядома, у чэрвені ФБР ЗША затрымала дзесяць чалавек. Ім выставілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі. Са словаў следчых, амерыканцы сачылі за іхнай дзейнасцю 10 гадоў.

Пазней дзесяць расейскіх шпіёнаў памянялі на чатырох чалавек, якія адбывалі тэрміны за шпіянаж у расійскіх турмах.

***

Аляксандр Мікалаевіч Пацееў ніколі не служыў ні ў КДБ БССР, ні ў КДБ Беларусі.

Пра гэта заявіў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей беларускага Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч, каментуючы паведамленні СМІ аб тым, што афіцэр знешняй выведкі РФ, які выдаў амерыканскім уладам групу расійскіх агентаў-нелегалаў, меў дачыненне да галоўнай беларускай спэцслужбы.

«Чалавек з такімі прозвішчам, імем і імем па бацьку не служыў ні ў КДБ БССР, ні ў КДБ Беларусі», — сказаў Антановіч.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі16

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах4

«Абураюцца толькі беларусы». Большая частка 100‑тысячнага польскага горада ў маразы засталася без ацяплення11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт12

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць