Эканоміка

Лукашэнка Парку высокіх тэхналогій: Вы пяць год нічога не рабілі!

Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў урад і Парк высокіх тэхналогій.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць забудову Парку высокіх тэхналогій у Мінску да канца 2013 года. Пра гэта ён заявіў 18 лістапада, наведваючы ПВТ, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

«Усё павінна быць забудавана да 1 студзеня 2014 года. І гэта магчыма», — сказаў Лукашэнка.

Ён раскрытыкаваў урад і назіральны савет ПВТ за тое, што пасля пяці гадоў з моманту выдання ім дэкрэта аб Парку высокіх тэхналогій фактычна на тэрыторыі ПВТ зроблена значна менш, чым планавалася. «Мы вызначалі, што будзем тут будаваць гарадок для прасунутых людзей, каб стварыць ім нармальныя ўмовы для працы, жыцця і адпачынку. Пяць гадоў прайшло, а вы фактычна адзін будынак толькі ў парадак прывялі», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Як паведаміў дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, на рэканструкцыю будынка было зрасходавана 3,8 млрд. рублёў з дзяржбюджэту і каля 50,7 млрд. сродкаў інвестараў. «Лукашэнку праінфармавалі, што прыкладна два гады таму 50 га тэрыторыі ПВТ былі перададзены замежнаму інвестару для праектавання і забудовы. Аднак з-за аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын інвестар не справіўся з узятымі на сябе абавязацельствамі. Адной з прычын, у прыватнасці, стала падзенне цэн на нерухомасць у 2009 годзе, і цікавасць інвестара да праекта пачала згасаць», — адзначаецца ў паведамленні.

На гэта Лукашэнка заявіў: «У іх што, абавязацельстваў ніякіх не было? Пачала згасаць, ну і што? Яны правалілі — тады трэба патрабаваць з іх…

Мяне не цікавіць, якія ў вас узніклі складанасці і нават форс-мажор. Мяне хвалюе адно: што зроблена за пяць гадоў?»

Цяпер асноўныя функцыі па праектаванні і забудове на тэрыторыі ПВТ будуць ажыццяўляць гарадскія ўлады сумесна з самім паркам. Разам з тым інвестар і далей будзе мець магчымасць працягваць дзейнасць на гэтай тэрыторыі і ўдзельнічаць у цікавых яму праектах.

Паводле слоў Лукашэнкі, стварэнне ПВТ патрэбна ў першую чаргу для таго, каб даць магчымасць для самарэалізацыі ў краіне людзям, якія працуюць у гэтай сферы. «Яны павінны працаваць тут. Мы страціць гэтыя розумы не павінны», — заявіў прэзідэнт.

***

На 1 лістапада 2010 года ў ПВТ зарэгістравана 88 рэзідэнтаў, з якіх 56 — новаўтвораныя кампаніі і два бізнес-праекты. Беларускімі інвестарамі створана 45 рэзідэнтаў ПВТ, замежнымі — 23, сумесна беларускімі і замежнымі — 20. Агульная штатная колькасць работнікаў кампаній — рэзідэнтаў ПВТ на 1 кастрычніка склала больш за 8,2 тыс. чалавек. У 2006–2010 гадах у ПВТ створана больш як 5,2 тыс. новых працоўных месцаў.

Сярэдняя заработная плата супрацоўнікаў за дзевяць месяцаў 2010 года склала 3 млн. 353 тыс. рублёў.

Аб’ём рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) у ПВТ за дзевяць месяцаў гэтага года дасягнуў 354,5 млрд. рублёў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года павялічыўся ў 1,4 разу. Кампаніі — рэзідэнты ПВТ распрацавалі экспартнага праграмнага забеспячэння на 94,4 млн. долараў, што ў 1,3 разу больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Доля экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці склала 80%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Імаверна, затрыманы дырэктар аршанскага аэрадрома4

«Змагарскі ўкід аб закрыцці басейна ў Хойніках захлынуўся ў хлусні»5

Лукашэнка назваў галоўную праблему ў знешнеэканамічным гандлі8

Ціханоўская пра смерць у калоніі Андрэя Паднябеннага: Няма прабачэння тым, хто датычны да гэтага злачынства7

У Жлобінскім раёне кіроўца так газаваў, што пасажырку выкінула ў акно. Мужчына без яе паехаў далей1

Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?

Сустракайце новыя «Вусы»: без Скарыны, коцікаў і не пра беларускую гісторыю

Лявон Вольскі змяніў імідж і паказаў новага члена сям’і — шчанюка-таксу ФОТА11

Складзены спіс трас, на якіх найчасцей адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць