Грамадства11

Памёр Уладзімер Мулявін – сын лідэра «Песьняроў»

Усе, хто ведаў сына Мулявіна, адмаўляюцца паведамляць падрабязнасьці. Таямніцай застаюцца прычыны і акалічнасьці яго сьмерці. Вядома толькі, што ён памёр у СІЗА, 7 лістапада. Яму было 34 гады і, як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, ён злоўжываў наркотыкамі.

Усе, хто ведаў сына Мулявіна, адмаўляюцца паведамляць падрабязнасьці. Таямніцай застаюцца прычыны і акалічнасьці яго сьмерці. Пахаваньне Ўладзімера Мулявіна-малодшага прайшло 10 лістапада ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасьці. Пра гэта ведалі толькі родныя і вельмі блізкія яму людзі. Яго знаёмыя паўшэптам кажуць пра таямнічую сьмерць музыкі, пра праблемы, што перасьледавалі яго апошнім часам. Хавалі сына Мулявіна ў цынкавай труне, што сьведчыць пра тое, што сапраўды здарылася нешта надзвычайнае. Аднак пра гэта надзвычайнае ніхто не кажа.

Кіраўнік дзяржаўнага ансамблю «Песьняры», дзе Мулявін-малодшы граў у пэрыяд з 2003 па кастрычнік 2005 году, Вячаслаў Шарапаў: «У кожнага ёсьць свае праблемы. Былі яны і ва Ўладзімера. Ён вельмі таленавіты музыкант, вельмі шкада, што ў нас у свой час не атрымалася супрацоўніцтва. Мне вельмі прыкра, што так усё здарылася».

Уладзімер Мулявін – сын ад першага шлюбу лідэра «Песьняроў» з артысткай Лідзіяй Кармальскай, цяпер ужо нябожчыцай. Мулявін-старэйшы разышоўся зь ёй адразу пасьля нараджэньня сына. Уладзімера ўзялі ў музычную школу пры кансэрваторыі, потым ён граў у сымфанічным аркестры. Але ёсьць у яго біяграфіі цёмная пляміна – на год і сем месяцаў ён патрапіў у турму. У адным з сваіх інтэрвію Мулявін-малодшы казаў, што абараняў дзяўчыну, за тое і трапіў. У 2003 годзе яго запрасілі ў дзяржаўны ансамбль «Песьняры», дзе ён граў на скрыпцы. Але ў кастрычніку 2005 году сышоў адтуль празь непаразуменьні з астатнімі ўдзельнікамі групы.

Фота «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць