Усяго патроху44

У беларускага Дзеда Мароза з'явіўся сайт у Інтэрнэце

У беларускага Дзеда Мароза, які пастаянна пражывае ў Белавежскай пушчы, з’явіўся сайт у Інтэрнэце, паведамілі ў адміністрацыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Паводле слоў суразмоўцаў, беларускі Дзед Мароз стараецца быць сучасным, і таму выказаў жаданне падтрымліваць сувязь з дзецьмі ў тым ліку ў прывычнай ужо для іх форме ў сетцы Інтэрнэт.

Сайт dzedmaroz.by пачаў працаваць напярэдадні навагодніх свят. Цяпер кожны жадаючы можа напісаць Дзеду Марозу электроннае пісьмо, а заадно паглядзець, дзе і як жыве ўладар зімовых завірух. Сваё паведамленне Дзеду Марозу можна пакінуць непасрэдна на сайце, тут жа размешчана фотагалерэя сядзібы Дзеда Мароза, дзіцячых малюнкаў, незлічонае мноства якіх любімец дзяцей захоўвае ў сябе дома.

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза прыняла першых наведвальнікаў у снежні 2003 года. Размешчана яна ў глыбіні пушчы, на маляўнічым узлессі, куды зімой прыходзяць карміцца зубры, займае плошчу 15 га. Тут пабудаваны церам Дзеда Мароза, дом яго ўнучкі Снягурачкі, Скарбніца, дзе знаходзіцца мноства атрыбутаў, звязаных з казачным героем. Галоўнай славутасцю сядзібы з’яўляецца 42-метровая ёлка, якой ужо больш за 100 гадоў і якая з’яўляецца самай высокай натуральнай навагодняй ялінкай Еўропы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда13

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда13

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць