18 лістапада, спаўняецца 75 гадоў паэту Анатолю Вярцінскаму. Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаваньняў юбіляру.

Анатоль Вярцінскі — аўтара мноства лірычных зборнікаў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспэктакль. Піша дзіцячыя п’есы. Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М.Сэбасьцьяна «Безыменная зорка», В.Пальчынскайтэ «Сьпяшаюся за летам». Ягонаму пяру таксама належаць пераклады з расейскай, украінскай, літоўскай, латыскай, баўгарскай, польскай, вугорскай, кубінскай паэзій.
Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаваньняў юбіляру.
Фота Анатоля Клешчука
Каментары