Гендырэктар «Пінскдрэва» адклікаў заяву аб адстаўцы «па рэкамендацыі вышэйшых органаў»
Генеральны дырэктар ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» Ларан Арыніч па рэкамендацыі вышэйшых органаў адклікаў сваю заяву аб адстаўцы, паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве.
Нагадаем, Арыніч падаў заяву ў пачатку снежня 2010, і з гэтага моманту абавязкі генеральнага дырэктара выконваў Ян Гінель, які раней узначальваў камбінат па вытворчасці мяккай мэблі. Адной з галоўных прычын рашэння Арыніча сысці з пасады стала трагедыя на заводзе
У выніку выбуху, што адбыўся на «Пінскдрэве " 25 кастрычніка, загінула 14 чалавек. Целы двух рабочых былі знойдзеныя ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў. Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу па ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў
Каментары