Грамадства66

Калякін і Шушкевіч заклікалі ЕС «весці жорсткую размову з урадам Беларусі»

Гэтая заява прагучала 11 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Берліне.

Адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін заклікаў Еўропу ўвесці меры, якія «пакараюць вінаватых, а таксама дапамогуць беларускай грамадзянскай супольнасці супрацьстаяць» пагаршэнню сітуацыі ў краіне. Становішча ў Беларусі Калякін ахарактарызаваў як «гуманітарную катастрофу».

Былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч назваў жорсткі разгон дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня «актам дзяржаўнага тэрарызму». Паводле яго слоў, зараз «адзіная мэта дэмакратычных сіл — каб у Еўропе даведаліся, што адбылося і адбываецца ў Беларусі». Ён заўважыў, што дэмакратычныя сілы «зрабілі ўсё, што маглі зрабіць у сваім становішчы».

У сваю чаргу, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандр Казулін выказаў надзею на міжнародную кансалідаваную пазіцыю ў адносінах да Беларусі.

«ЕС і Еўропа гулялі ў сваю гульню з дыктатарам, Расія — у сваю.

Кожная краіна мела свае інтарэсы, а Лукашэнка шантажаваў абедзве і пераследаваў сваю выгаду — захаванне ўлады», — сказаў ён. На думку Казуліна, адказ Еўропы павінен быць адэкватным сітуацыі, аднак любыя санкцыі не могуць быць скіраваныя супраць беларускага народа». «З дыктатарам нельга размаўляць мовай угаворвання, а толькі мовай сілы і ціску», — заявіў ён.

У прэс-канферэнцыі ў Берліне ўдзельнічалі таксама прадстаўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, кіраўнік мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Ева Някляева і адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Прэс-канферэнцыя ў Берліне адбылася напярэдадні дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі, якая пройдзе 12 студзеня ў Бруселі ў межах пасяджэння камітэта па замежных справах Еўрапарламента. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць