Палітычны ўцякач Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які зараз знаходзіцца ва Ўкраіне, абвясьціў галадоўку на знак салідарнасьці зь былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, арыштаваным КДБ.
Спадар Канцавенка быў даверанай асобай Статкевіча, арганізоўваў ягоныя сустрэчы з выбарцамі на Гомельшчыне.
У 2008 годзе Віктар Канцавенка балятаваўся як незалежны кандыдат у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Пасьля масавых затрыманьняў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19–20 сьнежня Віктар Канцавенка праз Расею зьехаў ва Ўкраіну, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
Ці задаволіць ягоную просьбу пра прытулак ўкраінскі бок, стане вядома ўжо на гэтым тыдні.
Каментары