Меркаванні1515

Ламбада для Лукашэнкі

У 1989 г. нішто не прадвяшчала краху СССР. Але прайшло паўтара года — і ўсё знікла. Піша Андрэй Пачобут.

У 1989 г. нічога не прадракала краху сістэмы.

Савецкі Саюз распасціраецца на адну шостую частку сушы. Яго грозныя ракеты, атамны кулак імперыі, па-ранейшаму дзеяздольныя. Армія, МУС і суды… Усюды члены КПСС, якія свой дабрабыт звязваюць выключна са стабільнасцю камуністычнай сістэмы.

Так, эканоміку ліхаманіла ды падспудна адчувалася незадаволенасць.

Але была магутная КПСС, гэтакая шматмільённая татальная «партыя-дзяржава», што пранізала грамадства наскрозь. Была ўжо смешная, але ад гэтага не менш абавязковая дзяржаўная камуністычная ідэалогія. Было КДБ СССР з мільённым войскам аператыўных работнікаў і іх верных стукачоў.

Сістэма была стабільная і выглядала непарушна.

Хто ў 1989 годзе верыў, што пройдзе нейкія два гады і ўся гэтая камуністычная імперыя абваліцца? І не дапамогуць ёй ні яе ракеты, ні яе армія,

а камуністычныя прэтарыянцы з КДБ будуць сядзець як мышкі пад венікам, калі натоўп будзе выкарчоўваць помнік Феліксу Дзяржынскаму побач з іх, як гэта цяпер прынята называць, цэнтральным офісам.

У тое, што гэта магчыма, у далёкім 1989 годзе ніхто не верыў.

Тым не менш чераз 2 гады гэта сталася фактам.

Рэсурсы камуністычнай сістэмы ўжо былі вычарпаныя. Нязграбная камуністычная эканоміка танула ў віры ўсёпаглынальнага крызісу. І менавіта гэтая эканамічная імпатэнцыя канчаткова і беспаваротна зламала сістэму.

У 1989 годзе ў Савецкім Саюзе, хітом, гэтак жа як і ва ўсім свеце, была бразільская «ламбада». Заліхвацкая танцавальная мелодыя грымела з кіёскаў гуказапісу (хто яшчэ памятае такія рудыменты савецкага мінулага?) накручваючы сваю папулярнасць. І пад «ламбаду» раскручваліся гайкі сістэмы. Наперадзе яшчэ крывавая бойня ў Вільні, крывавы ашчэр ў Грузіі і на Каўказе…

Але гэтыя адчайныя спробы ўжо нічога не вырашаць і нічога не спыняць. Кропка незвароту пройдзеная.

Цяпер для рэжыму Лукашэнкі наступіў свой 1989 год.

Так, сістэма яшчэ не страціла кіраванасць, так, прэтарыяне па ранейшаму верныя і гатовыя выканаць любы загад.

Але свой унутраны рэсурс трываласці сістэма ўжо вычарпала.

Эканоміка, усе гэтыя стратныя прадпрыемствы з безнадзейна састарэлым абсталяваннем, праядаюцца вялізныя датацыі сельская гаспадарка — усё гэта цягне рэжым на дно.

«Ламбада» для Лукашэнкі ўжо гучыць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць