Музыка55

Хто з лукашэнкаўскіх спевакоў спявае песні Някляева?

Журналіст «НН» пабываў на сайтах самых вядомых «зорак» айчыннай эстрады.

Пасля таго як кнігі Уладзіміра Някляева зніклі з кніжных крамаў, «НН» вырашыла праверыць, ці можна знайсці ў інтэрнэце песні на вершы паэта.
Як выявілася, можна. Гаворка ідзе не пра сайты з пірацкімі mp3, а пра абсалютна афіцыйныя сайты музыкантаў, у тым ліку і прарэжымных.

«Сябры» — «Гуляць дык гуляць». Варта заўважыць, што далёка не ўсе песні «Сяброў» можна спампаваць з іх сайта — у вольным доступе ў «Сяброў» усяго два тузіны песняў.

Анжэліка Агурбаш. На сайце Агурбаш можна спампаваць песню «Белае віно і чырвонае», якой яна закрыла апошні Ўсебеларускі хурал, пасля чаго Уладзімір Някляеў, не дапушчаны да сходзу, сказаў, што яго ўдзел можа быць залічаным.

Абедзве «някляеўскія» песні, якія выконвае Ірына Дарафеева, таксама можна паслухаць на яе афіцыйным сайце: «Стары рок-н-ролл» і «Мілую цябе». На сайце «Песняроў» музыка не выкладзеная, але ў раздзеле «песні на словы Някляева», можна знайсці падрабязную інфармацыю, на якіх з альбомаў шукаць тую ці іншую песню (усяго гэтых песен — чатыры)

Спяваюць вершы Уладзіміра Някляева і музыкі, якія ніколі не будуць спяваць для Лукашэнкі на «Славянскім базары». У прыватнасці, часткова выкладзены ў інтэрнэт альбом Змітра Вайцюшкевіча «Танга з ружай» з песнямі на вершы Някляева.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе5

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе5

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць