Вайна1212

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек

З пачатку шырокамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны загінула ўжо больш за 120 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Такую інфармацыю апублікавала Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і валанцёрамі, што збіраюць даныя з адкрытых крыніц.

Магілы загінулых расійскіх вайскоўцаў у Валгаградзе. Фота: AP Photo

За апошнія два тыдні — з 11 па 25 ліпеня — было пацверджана яшчэ 2204 смерці. Паводле справаздачы, 27% загінулых — гэта добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, хаця ў 2023 годзе такіх было толькі 14%.

Больш за палову загінулых (53%) на момант пачатку ўварвання не мелі дачынення да арміі ці Расгвардыі. Сюды ўваходзяць добраахвотнікі, мабілізаваныя і зняволеныя, якіх вербавалі на вайну з калоній.

Сярод рэгіёнаў Расіі найбольшыя страты нясуць жыхары Башкартастана — загінула прынамсі 5806 чалавек. Пры гэтым 80% з іх — выхадцы з сельскай мясцовасці або малых гарадоў.

Каментары12

  • чмошный феликс дзержинский
    26.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • няхай Шклоўскі Майсеі далей водзіць тутэйшых па пустэчы
    26.07.2025
    Влад, СЁННЯ альбо Лукашэнкі альбо ВАЙНА З ІМПЕРЫЙ, 3га варыянта няма і ніколі не было. Таму няхай Шклоўскі Майсеі далей водзіць тутэйшых па пустэчы . Наш сталы дыктатар ведае Гісторыю .У 1980-я гады Рэган разгарну нафтаваю стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты з 2 мільёнаў да 10 мільёнаў барэляў у дзень. Гэта затапіла рынак, выклікаўшы падзеньне цэнаў з 32 да 10 даляраў за барэль. Для Бальшавіцкай імпэрыі, якая моцна залежала ад высокіх даходаў ад нафты, гэта быў разбуральны ўдар. Толькі ў 1986 годзе яны страцілі больш за 20 мільярдаў даляраў — каля 7.5% свайго гадавога даходу — і іхны бюджэт ужо быў дэфіцытным.
    Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron.
    У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе.
    Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы.
    Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.
  • Нет войне
    26.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі2

«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?5

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці12

Як Кітай стварыў сістэму татальнага сачэння і паспяхова яе экспартуе11

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць3

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе18

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ16

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць