Грамадства99

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў

Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў указ, які ўмацоўвае персанальную адказнасць старшыняў райвыканкамаў за сельскагаспадарчыя арганізацыі на тэрыторыі адпаведных раёнаў, якія слаба працуюць.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з дакументам, кожнаму старшыні райвыканкама даручаецца курыраваць адну з найбольш стратных гаспадарак у раёне — тую, якая за мінулы год мела найбольшыя фінансавыя страты і не выканала нарматывы па тэхналагічных стратах буйной рагатай жывёлы.

Калі праца гэтай гаспадаркі палепшыцца, то старшыня райвыканкама можа атрымаць прэмію. Калі ж вынікаў не будзе — то ён страціць дадатковыя выплаты за складанасць і напружанасць працы.

Акрамя таго, калі праблемная гаспадарка не дасягнула патрэбных паказчыкаў, то старшыня аблвыканкама са згоды Лукашэнкі, зможа перавесці старшыню райвыканкама на пасаду кіраўніка гэтай самай гаспадаркі.

Каментары9

  • Мирон
    25.07.2025
    Комедия «Тупой, ещё тупее» - уде давно не комедия)
  • колхозов прибыльных нет. все они дотируются из бюджета
    25.07.2025
    Бесполезно.
    Отдайте бесплатно фермерам
  • Ёсік
    25.07.2025
    Недарэка, 30 гадоў, як тая курыца, калупаецца ў га.не, і нічога не зрабіў. За что нахвальваць яго, калі нічога тутака не адбылося прарыўнога. Беларусь і беларусы існуюць не дзякуючы яму, а насуперак ягоным рашэньням. Зямле патрэбны гаспадар, а не "усё вакол калгаснае, усё вакол маё".

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

Цягніковаму дыспетчару, арыштаванаму за карупцыю, дадалі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве»

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі14

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць