Меркаванні66

Сенатары Керы і Ліберман прапанавалі пяць крокаў у адказ Лукашэнку

Пасля відавочна несправядлівых і недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў сваім суайчыннікам і ўсяму свету, што бачанне свабоднай і мірнай Еўропы, якое склалася пасля халоднай вайны, так і засталося нявыкананым.

На працягу месяца агенты Лукашэнкі збівалі, арыштоўвалі і запалохвалі апанентаў уладаў у спробе падавіць любую іскру непадпарадкавання.

Беларусь як краіна ведае, што такое пакуты: Халакост знішчыў тут квітнеючую габрэйскую супольнасць, некалькі самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай вайны адбыліся на тэрыторыі краіны, рэспубліка перажыла дзесяцігоддзі аўтарытарнага кіравання савецкай улады, а ў 1986 тут выпала 70 адсоткў радыёактыўных ападкаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым за 20 гадоў незалежнасці пасля развалу Савецкага саюза беларусы бачылі як іхнія суседзі, былыя сацыялістычныя Польшча і Літва, радыкальна палепшылі ўзровень жыцця, свабодна выбіралі ўладу і сталі актыўнымі ўдзельнікамі Еўразвяза і НАТА.

З прыходам да ўлады ў 1994 г. Лукашэнка ўтрымлівае кантроль, нейтралізуе і запалохвае сваіх крытыкаў. Ён і ягоныя набліжаныя кантралююць тэлебачанне, а ў 2008 ён выдаў закон аб СМІ, каб закрыць незалежную прэсу і такім чынам задушыць палітычныя дэбаты. У Беларусі няма свабоды сходаў.

Тым не менш, нават па стандартах Лукашэнкі ўзмацненне жорсткасці мер пасля снежаньскіх выбараў адрозніваецца рэпрэсіямі: больш за 600 чалавек былі арыштаваныя праваахоўнымі органамі Беларусі ў дзень галасавання і пасля выбараў. У іх ліку былі журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітычныя актывісты і нават 6 з 9 кандыдатаў у прэзідэнты, чатыры з якіх застаюцца ў турме. Затрыманыя па-ранейшаму не маюць доступу да сем’яў, адвакатаў, медыцынскай дапамогі і адкрытага расследавання, а іхнія сваякі і адвакаты падвяргаюцца пераследу з боку службы бяспекі Лукашэнкі.

Еўрапейскія і амерыканскія чыноўнікі спрабавалі супрацоўнічаць з уладамі Беларусі з 2008 года, спадзяючыся заахвоціць Лукашэнку палепшыць метады свайго кіравання і перадухіліць далейшую ізаляцыю і прыгнёт народа. Мы верым у карысць дыпламатычнага супрацоўніцтва, але калі адзін з бакоў паварочваецца спіной да прагрэсу, трэба рэагаваць. Развіццё падзей пасля выбараў у мінулым месяцы паказваюць межы кантактаў з Лукашэнкам і паказваюць на неабходнасць новага падыходу.

Сітуацыя ў Беларусі патрабуе рашучага і бескампраміснага адказу ад усіх бакоў. Палітвязні, арыштаваныя беларускімі ўладамі, уключаючы чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, павінныя быць неадкладна вызваленыя, і ім павінна быць гарантавана бяспека. Да таго часу, пакуль не будзе пераканаўчых доказаў, што гэта адбылося, і не будзе адназначна прадэманстравана, што беларускія ўлады сур’ёзна ставяцца да асноўных правоў сваіх грамадзян, мы прапануем ажыццявіць наступныя пяць крокаў:

Па-першае, наш урад і Еўрапейскі Звяз павінныя прымяніць адрасныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і іх паплечнікаў, уключаючы забарону на ўезд і замарожванне актываў тых, хто адказны за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека;

Па-другое, мы заклікаем Еўрапейскі Звяз далучыцца да забароны ЗША на супрацоўніцтва з беларускай дзяржаўнай нафтавай і нафтахімічнай кампаніяй Белнафтахім, і замарозіць яе рахункі, і паступіць гэтак жа з іншымі прадпрыемствамі, якія ўзбагачаюць Лукашэнку і ягоных паслугачоў за кошт беларускага народа.

Па-трэцяе, мы просім Еўрапейскі Звяз скараціць праекты, звязаныя з беларускімі ўладамі, і прыпыніць сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі ў межах праграмы Еўрапейскага Партнёрства. Замест гэтага мы заклікаем нашых еўрапейскіх партнёраў далучыцца да нашых намаганняў па павелічэнні ўзаемадзеяння з беларускім народам, забяспечыць падвышаную і эфектыўную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Па-чацвёртае, мы заклікаем Клінтан і Эштан працягнуць ўсебаковае ўзгадненне палітыкі СШВ і ЕЗ па стаўленні да Беларусі.

Па-пятае, мы заклікаем астатніх прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці, уключаючы Расею, прыняць падобныя мэтанакіраваныя дзеянні супраць кіраўніцтва Беларусі.

Беларусь можа і павінна быць квітнеючай і свабоднай краінай, як і ейныя суседзі. Беларусы павінныя ведаць, што ў цяжкую хвіліну ЗША і Еўропа разам на іхнім баку. Лукашэнка і ягоны ўрад трэба прымусіць заплаціць адчувальную, сур`ёзную цану за іх аўтарытарызм і рэпрэсіі. Калі міністры ЕЗ сустрэнуцца ў панядзелак, каб абмеркаваць тэму Беларусі, мы спадзяемся, што яны будуць разумець, што прыйшоў час для прынцыповага падыходу і для рашучых дзеянняў па абодва бакі акіяна.

Джон Керы — сенатар-дэмакрат ад штата Масачусетс, старшыня сенацкага камітэта па замежнай палітыцы.

Джо Ліберман — незалежны сенатар ад штата Канэктыкут, старшыня сенацкага камітэта нацыянальнай бяспекі.

Каментары6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць