Улада1919

«Даже боитесь упомянуть, что ваша паршивая газетёнка доживает последние дни»

Незалежная газета «Брестский курьер» атрымала ліст ад разгневанага чытача, які падпісаўся «патриотом Беларуси».

31 студзеня ў рэдакцыю незалежнай газеты «Брестский курьер» прыйшоў ліст, падпісаны «патриотом Беларуси».

Ліст незвычайны, бо напісаны на старонках апошняга нумару выдання. А канкрэтна – на палосах, дзе размясціліся артыкулы пра журналістку Наталлю Радзіну і кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, якім на мінулым тыдні змянілі меру стрымання.

Сваё пасланне невядомы патрыёт пачаў выводзіць акуратным круглым почыркам яшчэ на адваротным баку канверта, аздобленага выявай Чырвонага касцёла ў Мінску і віншаваннем са Святам Божага нараджэння:

«Направлен официальный запрос в Минск на закрытие подобной газетенки. Даже боитесь упомянуть, что ваша паршивая газетенка доживает последние дни».
На газетных палосах ён напісаў маркерам. Паверх артыкула «У цяжкую гадзіну Наталлю Радзіну падтрымліваюць не толькі бацькі» ананім пазначыў: «Что хотела то и получила. Не надо писать против ветра. Моськи они есть моськи еще Крылов писал». Някляеву дасталіся наступныя словы:
«Это не поэт а писака. Уголовная рожа зека и предателя Родины. Эту писанину в туалет и на помойку».
А галоўнаму рэдактару «БК» Мікалаю Аляксандраву абураны ананім у нецэнзурнай форме прапанаваў з’ехаць у Ізраіль:
«У*бывай козел в Израиль жид идиот. Хватит печатать всякую чушь».
Нельга не адзначыць, што артыкул рэдактара ў тым нумары называўся «Настоящих буйных много…»

«Гэты ліст паказальны сваёй падкрэсленай агрэсіўнасцю, нават фашызмам»,
– гаворыць галоўны рэдактар Мікалай Аляксандраў. Ён мяркуе, што за ананімкай стаіць блізкі да чыноўніцкіх колаў чалавек, або былы чыноўнік. На такія думкі наводзіць допіс на канверце пра афіцыйны запыт. Рэдакцыя «БК» не будзе звяртацца ў праваахоўныя органы ў сувязі з атрыманнем ананімкі. «Няма на гэта часу, дый бессэнсоўна гэта. У бліжэйшым нумары надрукуем артыкул на гэту тэму. Слова – наша галоўная зброя», – падкрэсліў М. Аляксандраў.

За дваццацігадовую гісторыю дзейнасці «Брестский курьер» атрымліваў самую розную карэспандэнцыю, расказаў галоўны рэдактар выдання. Апошнім часам у рэдакцыю прыходзяць часцей пазітыўныя водгукі – у форме лістоў, тэлефанаванняў. Часам і крытыкуюць. «Восенню патэлефанавала адна жанчына і металічным голасам запытала, колькі нам заплаціла Расія», – прыгадвае Мікалай Аляксандраў. Яе абурыў артыкул пра няпростыя ўзаемадачыненні кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

Глядзі таксама: адказ рэдакцыі «Бресткого курьера» на ліст ананімнага «патрыёта».

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку4

ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot5

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць