Улада3939

Лукашэнка катаўся на лыжах два тыдні замест аднаго

Засталося няясным, ці Лукашэнка перасёкся з Мядзведзевым і Пуціным. Яны таксама наведалі Ружу Хутар 18 лютага.

Аляксандр Лукашэнка 18 лютага вернецца ў Мінск з Сочы, паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Замест аднаго тыдня ён бавіўся на курортах два.

З 7 лютага Лукашэнка знаходзіўся ў адпачынку. Паводле інфармацыі прэс-службы, у Сочы ён планаваў азнаёміцца з рэалізацыяй «маштабных планаў» па развіцці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, сустрэцца з прадстаўнікамі дзелавых і ўладных колаў Расіі. Аднак афіцыйных паведамленняў аб знаходжанні кіраўніка дзяржавы ў Сочы не было.

18 лютага прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт і прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і Уладзімір Пуцін наведалі гарналыжны цэнтр «Ружа Хутар» у Краснай Паляне, дзе паглядзелі спаборніцтвы па хуткасным спуску і слаламе-гіганце. Затым яны зрабілі некалькі спускаў на лыжах, агледзелі гарналыжную базу і пагутарылі са спартсменамі і старшынёй Каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Жанам-Клодам Кілі.

Паводле слоў Лёгкага, прэс-служба беларускага прэзідэнта «не мае інфармацыі» аб тым, ці сустракаўся Лукашэнка з кіраўнікамі Расіі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»5

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

Рэйсы з мінскага аэрапорта вылятаюць з затрымкай

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць