Грамадства33

Планшэты вучням раздадуць ужо ў верасні. Але не ўсім адразу

Эксперымент па ўкараненню ў школах Беларусі навучання на персанальных электронных устройствах пачнецца ў верасні.
Такое рашэнне было прынята на спецыяльным пасяджэнні ў Мінадукацыі. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, будзе створана каардынацыйная група, якая вывучыць арганізацыйныя, змястоўныя, фінансавыя аспекты эксперыменту.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі такія персанальныя электронныя ўстройствы навучання, як планшэты, рыдары (электронныя кнігі) і нэтбукі. «Калі мы плануем запусціць праект у работу з пачатку 2011/2012 навучальнага года, то ўжо ў бліжэйшы час трэба вызначыцца з выбарам устройства, падрыхтаваць метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў, правесці для іх спецыяльныя заняткі, вызначыць колькасць эксперыментальных пляцовак. Хутчэй за ўсё, у эксперыменце будзе задзейнічана 3–4 школы рознага ўзроўню з розных рэгіёнаў краіны», — сказаў першы намеснік міністра.

Паводле слоў Аляксандра Жука, для Беларусі правядзенне гэтага эксперыменту — сур’ёзны крок наперад, асабліва ў плане падключэння ў будучым да такіх тэхналогій усёй сістэмы адукацыі.

«Аднак, як і для любога новаўвядзення, тут важна сур’ёзная псіхалагічная гатоўнасць настаўніка і вучня, метадычны і фінансавыя складальнікі, — лічыць ён.
 — Правядзенне работы па выбару мадэлі навучання паслужыць рашэннем асноўнай задачы, якая стаіць перад усёй сферай адукацыі на новую пяцігодку, — павышэнне якасці адукацыі на аснове стварэння сучаснага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя, шырокае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйнай практыцы. Такім чынам мы проста абавязаны даць вучням магчымасць авалодаць і стаць умелымі карыстальнікамі сучасных інструментаў доступу да электронных рэсурсаў».

Як адзначыў першы намеснік міністра, пры гэтым нельга забываць пра патрабаванні, якія неабходна захаваць пры выбары тэхналогіі, — гэта бяспека для здароўя, кампактнасць і малая вага, вялікая працягласць аўтаномнай работы, трываласць, хуткае ўключэнне, прастата выкарыстання, чытанне тэкстаў і прагляд графікі, магчымасць стварэння дакументаў, гук, відэа, маляванне. Ну, і вядома, трэба ўлічваць мабільнасць, г.зн. магчымасці працаваць у школе і дома, пераносіць персанальнае ўстройства з кабінета ў кабінет у межах школы.

Вядома, электроннае ўстройства не адменіць падручнік, але зробіць партфель школьніка лягчэйшым. Адукацыйны працэс у школе не можа быць поўным без кнігі і жывых стасункаў. Нягледзячы на ўсё багацце альтэрнатыўных варыянтаў традыцыйнай кнізе, ва ўсім неабходна захоўваць меру, лічыць першы намеснік міністра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць