Свет2323

Пан Гі Мун заклікаў абмеркаваць на Радзе Бяспекі ААН пастаўкі зброі з Беларусі

Прадстаўнікі ААН у Кот-д’Івуары не здолелі праверыць верталёты, былі вымушаныя адступіць пад абстрэлам з боку аховы.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун 28 лютага заклікаў тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады бясьпекі ААН для абмеркавання пытання аб незаконных пастаўках зброі з Беларусі ў афрыканскую краіну Кот-д’Івуар у абыход эмбарга ААН.

Паводле звестак ААН, напярэдадні ў сталіцу Кот-д’Івуара Ямусукро з Беларусі былі дастаўленыя тры баявыя верталёты з рыштункам. Аднак Рада бяспекі ААН не сабралася, бо міратворцам ААН у Кот-д’Івуары не ўдалося пацвердзіць прыбыцця верталётаў.

Афіцыйныя прадстаўнікі ААН у Кот-д’Івуары 28 лютага спрабавалі праверыць, ці знаходзяцца на лётнішчы Ямусукро пастаўленыя з Беларусі тры верталёты, але былі вымушаныя адступіць пад абстрэлам з боку аховы.

Пан Гі Мун даў загад міратворцам ААН у Кот-д’Івуары «ўжыць усе неабходныя дзеянні», каб не дапусціць выкарыстання верталётаў, піша газета The Wall Street Journal. У бюро генеральнага сакратара ААН падазраюць, што тры верталёты тыпу Мі-24 з Беларусі прызначаюцца сілам Ларана Гбагбо, які прайграў прэзыдэнцкія выбары ў лістападзе летась, але адмовіўся сысці з пасады.

ААН непакоіцца, што беларускія верталёты, узброеныя кулямётамі і ракетамі, могуць абвастрыць канфлікт у краіне, якая знаходзіцца на мяжы новай грамадзянскай вайны.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 28 лютага абверг паведамленні, што Беларусь магла выслаць верталёты ў Кот-д’Івуар у абыход эмбарга ААН.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА6

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

Памянялі парадак ільготнага забеспячэння людзей лекамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць