Улада

Казулін у «Обозревателе»: «Як навуковец, я цікаўлюся астралёгіяй»

Блізкая да лукашэнкаўцаў газэта «Обозреватель» надрукавала паласныя інтэрвію з «патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты» Сяргеем Гайдукевічам і Аляксандрам Казуліным.

Блізкая да лукашэнкаўцаў газэта «Обозреватель» надрукавала паласныя інтэрвію з «патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты» Сяргеем Гайдукевічам і Аляксандрам Казуліным.

С.Гайдукевіч прафэсійна хваліць Лукашэнку і ганіць аб’яднаную апазыцыю. Ён прызнае, што прэзыдэнтам у 2006 годзе ён «ня стане», але сьцьвярджае, што «зарабіў права на парлямэнцкую трыбуну».

А.Казулін, у сваю чаргу, выражае гатоўнасьць «выступіць з дакладам на Ўсебеларускім народным сходзе». Таксама ён паведамляе, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам яго другі дэкрэт будзе пра тое, што «партрэты першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі могуць заставацца там, дзе яны сёньня вісяць».

Меркаваньне А.Казуліна пра А.Мілінкевіча, зь якім ён вядзе перамовы пра каардынацыю на выбарах: «ён выдаваў гранты» і «зьяўляецца вылучэнцам Партыі БНФ». Кажа: «Я лічу: тыя, хто змагаецца з рэжымам, насамрэч вельмі няблага зь ім зжыліся». І нарэшце: «Я супраць любога, нават супэрпразаходняга сцэнару, які нам навязваецца».

Журналістка «Обозревателя» спасылаецца на «дасьледаваньні астроляга», што друкаваліся ў мінулым нумары газэты, паводле якіх Казуліну «першага месца не відаць». Вось што на гэта адказвае А.Казулін:

«Што датычыць астралягічных прагнозаў, то я як навуковец сам цікаўлюся астралёгіяй і падтрымліваю сяброўскія адносіны з буйнымі спэцыялістамі ў гэтай галіне ведаў. Магу адзначыць, што сп.Лукашэнка карыстаецца паслугамі граматных астролягаў. І даты 9.09.2001 і 19.03.2006, нягледзячы на вонкавую нелягічнасьць іх прызначэньняў, спрыяльныя для яго». Але А.Казулін прадракае А.Лукашэнку праблемы падчас наступнага тэрміну, у выніку чаго той «абавязаны будзе кардынальна зьмяніць свае падыходы і знайсьці новых саюзьнікаў».

Газэта «Обозреватель» выдаецца бізнэсоўцам Сяргеем Атрошчанкам. У свой час хадзілі чуткі, што яна была створаная з згоды Рады бесьпякі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць