Грамадства7878

«З гэтага выйдзе поўнаметражны фільм». Міхалевіч вярнуўся з допыту

Гэта быў дзяжурны допыт, але яму паказалі відэазапіс ягоных размоваў з вярбоўшчыкам КДБ, зроблены схаванай камерай.

Гэта быў дзяжурны допыт, але яму паказалі відэазапіс ягоных размоваў з вярбоўшчыкам КДБ, зроблены схаванай камерай.

Як расказаў экс-кандыдат у прэзідэнты па вяртанні дахаты, допыт быў кароткім і «дзяжурным». Але пасля допыту следчы сказаў Міхалевічу, што з ім хоча сустрэцца «адзін чалавек». Следчы папярэдзіў, што Міхалевіч можа сустрэцца з ім у іншы час і ў прысутнасці адваката, калі хоча. Аднак Міхалевіч, паводле ягоных словаў, пагадзіўся сустрэцца на месцы, «бо следчы паводзіў сябе ветліва і карэктна».

«Адным чалавекам» аказаўся аператыўны супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Ён паказаў Алесю Міхалевічу фрагмент відэазапісу адной з яго размоваў з операмі ў часе зняволення ў СІЗА КДБ. Як аказалася, тая размова запісвалася на схаваную камеру.

Са словаў Міхалевіча, гэта была «сустрэча з аператыўнымі работнікамі, якая мела месца пасля 10 студзеня, піку катаванняў». Паказаны Міхалевічу фрагмент відэа ўтрымліваў момант размовы, калі Міхалевіч п’е гарбату і гаворыць з работнікамі КДБ пра замежных дыпламатаў у Мінску. «У нейкі момант я нават усміхаюся», — кажа Міхалевіч.

«З гэтага выйдзе поўнаметражны фільм», — са словаў Міхалевіча, сказаў яму аператыўны работнік КДБ.

У пратакол допыту імя гэтага работніка не ўносілася, кажа Міхалевіч, бо размова адбылася пасля заканчэння допыту.

Міхалевіч з гумарам успрымае такі «кампрамат» на сябе. Калі чалавека пасля пяці расцяжак у дзень пояць гарачай гарбатай з шакаладам, вядома, ён усміхаецца. Паказ фільма на БТ толькі зверне ўвагу грамадства на змаганне палітвязняў, мяркуе ён.

Нагадаем, што 28 лютага Алесь Міхалевіч шакаваў свет сваім прызнаннем аб катаваннях у СІЗА КДБ. Яго выпусцілі на свабоду толькі пры ўмове, што ён падпіша дамову пра сексоцтва.

Міхалевіч скіраваў зварот у ААН з патрабаваннем расследаваць катаванні ў СІЗА КДБ. Пра яго ўчынак напісалі найбуйнейшыя сусветныя СМІ.

Голас Міхалевіча, як і ягонай жонкі Міланы, гучыць разняволена.
Цэлы ранак яны правялі ў вялікім напружанні. Было не выключана, што Міхалевіча зноў змесцяць у вязніцу.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба37

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба37

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць