Улада55

Біскуп Кашкевіч падтрымаў галадоўнікаў

Чацьвёрты дзень працягваецца пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці міласэрнасьці ў Горадні. У галадоўцы ўдзельнічае 17 чалавек. Цягам выходных далучыліся 4 вернікі, дзьвюм верніцам зрабілася блага.

Чацьвёрты дзень працягваецца пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці міласэрнасьці ў Горадні. На цяперашні момант у галадоўцы ўдзельнічае 17 чалавек разам з ксяндзом Аляксандрам Шэметам. Такім чынам колькасьць галадоўнікаў за выходныя ўзрасла на 4 чалавекі.

Цягам выходных кепска зрабілася двум верніцам. Уначы на панядзелак гіпэртанічны крыз здарыўся з 68-гадовай Тэрэзай Мілашэўскай, яе забрала дадому дачка, якая жыве каля капліцы. Спадарыня Мілашэўская была вымушаная перапыніць сваю галадоўку. Хуткая дапамога таксама прыяжджала да 71-гадовай Ірэны Гілюк, але апошняя засталася з удзельнікамі посту-галадоўкі.

Верніцы жывуць у капліцы і абвяргаюць ранейшую інфармацыю, што яны на ноч будуць хадзіць дадому.

Учора галадоўнікаў наведаў біскуп гарадзенскай епархіі Аляксандар Кашкевіч разам зь іншымі сьвятарамі з Горадні, Ліды ды іншых местаў. Біскуп Кашкевіч выступіў зь невялічкай прамовай перад імшой, дзе адзначыў, што ён разам зь вернікамі ў іхнім змаганьні за справядлівасьць.

Айцец Шэмет кажа, што не чакаў візыту такога высокага госьця. «Для мяне гэта была надзвычай прыемная нечаканасьць, – кажа сьвятар. – Біскуп блаславіў нас у нашай справе, а пасьля прыватна запытаўся, чаму я не прыйшоў напярэдадні посту-галадоўкі ў курыю, калі мяне выклікалі. Адказаў шчыра, што забаяўся, забаяўся таго, што акцыя ня будзе падтрыманая».

У посьце-галадоўцы па-ранейшаму ня ўдзельнічае ніводны мужчына. «Яны ўсе баяцца, – кажа айцец Шэмет. – Пасьля, канечне, ім будзе сорамна перад гэтымі сьвятымі жанчынамі, што галадалі не яны, але цяпер ахвотных далучыцца да нас мужчынаў няма».

Учора гарадзенскіх галадоўнікаў таксама наведалі прадстаўнікі Саюзу палякаў, што ўзначальвае Анжаліка Борыс, польскі консул у Горадні, вернікі менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». Усе яны выказалі галадоўнікам сваю салідарнасьць і падтрымку.

Пакуль няма ніякай рэакцыі ад гарадзенскіх уладаў, але ксёндз Аляксандар кажа, што і не чакаў на яе так хутка. «Можа, заўтра што будзе больш-менш вядома». – кажа ён.

Сёньня Аляксандар Шэмет зьвярнуўся ў аблвыканкам з просьбай забясьпечыць мэдыцынскі агляд галадоўнікам. У аблвыканкаме параілі ператэлефанаваць па гэтым пытаньні пасьля 16:00. Аднак айцец Шэмет сказаў, што ў такім выпадку будзе зьвязвацца з хуткай дапамогай па тэлефоне.

Нагадаем, што пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі, Маці міласэрнасьці. пачалася 1 сьнежня. Галадоўнікі дамагаюцца, каб гарадзкія ўлады далі пісьмовы дазвол на пабудову храму, якога парафіяне ня могуць атрымаць дзесяць гадоў.

Раней на гэтую тэму

Айцец Аляксандар Шэмет: Буду галадаць столькі, колькі дазволіць Бог

Галадоўка як прыкмета часу

Гарадзенскія каталікі пагражаюць галадоўкай

Фота Catholic.By

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць