Улада11

Мілінкевіч вылучыў Казуліна на атрыманне прэміі ў галіне правоў чалавека

«Мужнасць і рашучасць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы выклікае захапленне. Яго галадоўка сёння з’яўляецца сімвалам імкнення ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь свет...»

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ініцыяваў вылучэнне Аляксандра Казуліна на прэстыжную прэмію Марціна Эналса, першага Генеральнага сакратара Amnesty International.

Прэмія Марціна Эналса з’яўляецца адной з галоўных узнагародаў руху за правы чалавека. Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія з’яўляюцца «сімваламі барацьбы за правы чалавека ў краінах, дзе абарона правоў чалавека і дэмакратыі прадстаўляе сабой небяспечны від дзейнасці».

«Мужнасць і рашучасць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы выклікае захапленне. Яго галадоўка сёння з’яўляецца сімвалам імкнення ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь свет. Гэта ўзнагарода, перш за ўсё, стане магутным міжнародным патрабаваннем да рэжыма ў Беларусі – пачаць вызваленне палітзняволеных», – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Прэмія Марціна Эналса з’яўляецца ўнікальнай супольнай акцыяй адзінаццаці вядучых неўрадавых праваабарончых арганізацый свету. У склад журы Прэміі ўваходзяць прадстаўнікі «Міжнароднай амністыі» (Amnesty International), «Хьюман Райтс Вотч» (Human Rights Watch), «Хьюман Райтс Фэрст» (Human Rights First), Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, «Франт лайн» (Front Line), Міжнароднай камісіі юрыстаў, «Дыяконі-Германія» (German Diakonie), Міжнароднай службы правоў чалавека (International Service for Human Rights), «Інтэрнэшнл Алерт» (International Alert ) і арганізацыі «Сістэмы інфармацыі і дакументацыі па правах чалавека» (HURIDOCS).

У 2006 году лаўрэатамі прэміі былі названыя іранскі журналіст Акбар Гянджы і юрыст і адначасова радыёкаментатар з Зімбабвэ Арнольд Цунга . Раней Прэміяй Марціна Эналса былі ўганараваныя: Ахтам Наісс, Сірыя (2005), Лідзія Юсупава, Расія (2004), Алірыё Урыбе Муньос, Калумбія (2003), Жаклін Мудейна, Чад (2002), арганізацыя «Піс Брыгейдз Інтэрнэшнл» (2001), Імакуле Бірахека, Дэмакратычная Рэспубліка Конга (2000), Наташа Кандзіч, Югаславія (1999), Эяд Эль Саррадж, Палестына (1998), Самуэль Руіз Гарсія, Мексіка (1997), Клемент Нванко, Нігерыя (1996), Асма Джангір, Пакістан (1995), Хары Ву, Кітай (1994).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць