Свет33

Украіна ізноў адмовіла Ігару Коктышу ў атрыманні палітычнага прытулку

Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, дзе яго вінавацяць у забойстве.

Яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь, дзе яго вінавацяць у забойстве.

Беларускаму грамадскаму актывісту і музыку Ігару Коктышу ў чарговы раз адмоўлена ў атрыманні палітычнага прытулку ва Украіне. Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігій. Гэта ўжо другая адмова. Як і ў першым выпадку, Ігар Коктыш збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне.

Нагадаем, што ў студзені 2001 г. Ігара Коктыша абвінавацілі ў забойстве. Да суда ён правёў 9 месяцаў у Баранавіцкім СІЗА. Пазней ён заявіў пра катаванні ў турме. Баранавіцкі раённы суд прызнаў яго невінаватым, а Вярхоўны суд пакінуў вердыкт без зменаў. Аднак Генпракуратура апратэставала гэтае рашэнне і накіравала справу на новы разгляд. Коктыш на той момант знаходзіўся ва Украіне. У чэрвені 2007 г. яго затрымалі і змясцілі ў Сімферопальскі СІЗА, дзе Ігар правёў 2,5 гады. Яго вызвалілі на патрабаванне Страсбургскага суда ў лютым 2010 г. Раней Міжнародная амністыя прызнала Коктыша вязнем сумлення, а Еўрапейскі суд забараніў Украіне выдаваць яго Беларусі.

Ва Украіне Ігар Коктыш займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. У складзе жытомірскай групы «Міжнароднай Амністыі» ён разам з жонкай Ірынай Цюцюннік і шэрагам беларускіх апазіцыянераў ладзіць праваабарончыя мерапрыемствы, а таксама штомесячныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў23

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць